Франсуа Жырардон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Жырардон
François Girardon
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 сакавіка 1628(1628-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1715(1715-09-01) (87 гадоў)
Месца смерці
Падданства Францыя
Грамадзянства
Жонка Catherine Duchemin[d][3]
Род дзейнасці скульптар
Жанр скульптар
Мастацкі кірунак класіцызм і барока
Заступнікі Людовік XIV
Уплыў François Anguier[d]
Уплыў на Pierre Granier[d] і Sébastien Slodtz[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Жырардон (фр.: François Girardon; 17 сакавіка 1628 - 1 верасня 1715) — французскі скульптар.

Вучань Л. Макс'ера і Ф. Анг'е. У 1648-1650 гг. завяршыў сваю мастацкую адукацыю ў Рыме ў Берніні. Вярнуўшыся адтуль ў 1651 г. у Парыж, набыў прыхільнасьць жывапісца Ш. Лебрэна, ўсёмагутнага ў той час у справах французскага мастацтва, у выніку чаго ў яго з'явілася мноства заказаў, якія ён выконваў з вялікім тэхнічным майстэрствам і знешне эфектна, але без глыбіні выразнасці, у напышлівым, тэатральным гусце, які панаваў ў эпоху Людовіка XIV. Першыя яго працы пасля вяртання з Італіі - у замку Па-ле-Віконт. У 1663-1664 гг. Жырардон выконвае скульптурную частку галерэі Апалона ў Луўры. Ад 1666 г. ён шмат працуе ў Версалі. Тут былі створаны скульптурная група «Выкраданне Празерпіны Плутонам» (каланада Мансара ў парку Каралеўскага палаца, 1677), скульптурная група «Апалон і німфы» (1666-1673), рэльеф вадаёма «Німфы пры купанні» (1675), «Выкраданне Персефоны» (1677 -1699), «Перамога Францыі над Іспаніяй» (1680-1682), скульптура «Зіма» (1675-1683) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.469