Франсуа Энглер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франсуа Энглер
фр.: François Englert
Francois Englert.jpg
Дата нараджэння:

6 лістапада 1932(1932-11-06) (81 год)

Месца нараджэння:

Этэрбек, Бельгія

Краіна:

Flag of Belgium (civil).svg Бельгія

Навуковая сфера:

тэарэтычная фізіка

Месца працы:

Чэпменскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Брусельскі свабодны ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Прэмія Франкі (1982)
Прэмія Еўрапейскага фізічнага таварыства (1997)
Прэмія Вольфа па фізіцы (2004)
Прэмія Сакураі (2010)
Прэмія прынца Астурыйскага (2013)
Нобелеўская прэмія — 2013 Нобелеўская прэмія па фізіцы (2013)

Франсуа Энглер (фр.: François Englert, нар. 6 лістапада 1932) — бельгійскі фізік-тэарэтык, які спецыялізуецца ў галіне статыстычнай фізікі, квантавай тэорыі поля, касмалогіі, тэорыі струн і супергравітацыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 сумесна з Пітэрам Хігсам за адкрыццё базона Хігса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Франсуа Энглер нарадзіўся ў 1932 годзе ў Этэрбеке (адзін з раёнаў Бруселя) у яўрэйскай сям'і. Падчас нацысцкай акупацыі Бельгіі Энглер, хаваючы сваё яўрэйскае паходжанне, жыў у розных сірочых прытулках і дзіцячых дамах бельгійскіх гарадоў Дзіна, Люстэн, Стумон і, Анвуа-Руён, дзе быў вызвалены амерыканскімі войскамі.

У 1955 годзе Энглер скончыў франкамоўны Брусельскі свабодны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынера-электрамеханіка. Там жа ў 1959 годзе атрымаў ступень PhD ў галіне фізікі. З 1959 па 1961 гады працаваў у Карнельскім універсітэце, быўшы спачатку асістэнтам Роберта Браута, а потым у якасці ад'юнкт-прафесара. Пасля Энглер вярнуўся ў Брусельскі ўніверсітэт, дзе атрымаў прафесарскую пасаду. У 1980 годзе ён сумесна з Робертам Браутам сфармаваў даследчую групу. У 1998 годзе Энглер атрымаў пасаду ганаровага прафесара.

З 2011 года ён займае пасаду запрошанага прафесара ў Чэпменскім універсітэце ў Каліфорніі. Акрамя таго, з 1984 года ён з'яўляецца прафесарам каледжа фізікі і астраноміі Тэль-Авіўскага універсітэта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]