Франсуа дэ Гіз
| Франсуа дэ Гіз фр.: François de Guise |
||
| Франсуа I Латарынгскі, герцаг дэ Гіз. | ||
|
||
|---|---|---|
| 12 красавіка 1550 — 24 лютага 1563 | ||
| Папярэднік: | Клод I дэ Гіз | |
| Пераемнік: | Генрых I дэ Гіз | |
| Нараджэнне: | 17 лютага 1519 Бар-ле-Дзюк |
|
| Смерць: | 24 лютага 1563 (44 года) Арлеан |
|
| Дынастыя: | Латарынгскі дом, Гізы | |
| Бацька: | Клод I Латарынгскі | |
| Маці: | Антуанэта дэ Бурбон-Вандом | |
| Жонка: | Ганна д'Эстэ | |
| Дзеці: | сыны: Генрых I дэ Гіз, Карл Латарынгскі, Луі Латарынгскі, Антуан, Франсуа, Максіміліян дачка: Кацярына Марыя Латарынгская |
|
Франсуа I Латарынгскі (фр.: François I le Balafré de Lorraine, duc de Guise; 17 лютага 1519, Бар-ле-Дзюк - 24 лютага 1563, Арлеан) — 2-і герцаг дэ Гіз (1550-1563), граф, затым герцаг Амальскі і Пэр Францыі, маркіз дэ Маен, барон, затым прынц дэ Жуанвіль, вялікі камергер і вялікі лоўчы Францыі. Французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч часоў Рэлігійных войнаў у Францыі, старэйшы сын Клода I (20 кастрычнка 1496 - 12 красавіка 1550), герцага дэ Гіза, і Антуанеты дэ Бурбон-Вандом (1493-1583).
Змест |
Сям'я Франсуа Гіза [правіць]
Жонка: (з 29 красавіка 1548[1]) Ганна д'Эстэ (1531—1607), графіня дэ Жызор, дачка Эркале II д'Эстэ, герцага Ферары, Мадэны і Рэджыё і Рэнэ Французскай, дачцы караля Людовіка XII. Мелі 7 дзяцей:
- Генрых I Мечаны Латарынгскі (31 снежня 1550 — 23 снежня 1588), герцаг дэ Гіз,
- Кацярына Марыя Латарынгская (1552—1596), м- (з 1570) Людовік дэ Бурбон (1513—1582), герцаг дэ Манпансье,
- Шарль Латарынгскі (26 сакавіка 1554 — 4 кастрычніка 1611), герцаг Маенскі,
- Луі Латарынгскі (6 ліпеня 1555 — 24 снежня 1588), кардынал дэ Гіз,
- Антуан (1557—1560),
- Франсуа (1559—1573),
- Максіміліян (1562—1567).
Біяграфія [правіць]
Франсуа ўславіўся ў 1552 годзе абаронай Меца супраць 60000 арміі імператара Карла V, выратаваў гонар французскай зброі ў бітве пры Рэнці (1554), ваяваў у 1556—1557 гг. у Італіі, адняў у 1558 г. у англічан Кале пасля двухсотгадовага валадарства і ўзяў Тыянвіль.
Пры слабым каралю Францыску II, жанатым на яго пляменніцы, Марыі Сцюарт, Гіз, разам з братам, Шарлем Гізам, кардыналам Латарынгскім, забраў у свае рукі ўсю ўладу ў Францыі. З фанатычнай лютасцю Гіз пераследваў пратэстантаў і знішчыў амбуазскую змову, прычым узяў у палон прынца Кандэ.
Пасля смерці Францыска II, якая настала ў 1560 годзе, Гіз утварыў трыумвірат з канетаблем Манмарансі і маршалам Сент-Андрэ, да якога затым далучыўся Антуан, кароль Наварскі. У сакавіку 1562 года Гіз уладкаваў масавае вынішчэнне пратэстантаў у Васі. З прычыны гэтай разні пачалася Першая гугеноцкая вайна, у якой спачатку поспех Гізу спрыяў: ён узяў Руан, разбіў гугенотаў пры Дро ў 1562 годзе, але пры аблозе Арлеана быў здрадліва застрэлены гугенотам Пальтро дэ Меры. Пасля яго сын, Генрых I, адзін з арганізатараў Варфаламееўскай ночы, адпомсціў за забойства бацькі, знішчыўшы главу гугенотаў, Гаспара дэ Каліньі.
Літаратура [правіць]
- Brisset, «François de G.» (1840);
- Valincour, «Vie de François duc de G.» (1881);
- Cauvin, «Vie de François de Lorraine» (1885).
Зноскі
- ↑ па іншых даных — 4 снежня 1548