Франсуа дэ Ларошфуко
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Франсуа дэ ЛАРОШФУКО (фр.: François de La Rochefoucauld; 15 верасня 1613, Парыж — 17 сакавіка 1680) — французскі пісьменнік.
Дэбютаваў у 1659. Аўтар «Мемуараў» (1662, поўнае выд. 1817) і зборніка афарызмаў «Разважанні, або Маральныя сентэнцыі і максімы» (1665), у якіх назіранні за жыццём і псіхалогіяй чалавека злучаюцца з глыбокім філасофскім абагульненнем, крытыкай палітыкі і побыту арыстакратычных колаў. Майстар афарыстычнага стылю, які вылучаецца надзвычайнай трапнасцю і дасціпнасцю.
Беларускія пераклады [правіць]
- Максімы / пер. А. Асташонак // Далягляды, 1983. Мн., 1983.