Франсіска Гоя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Франсіска Гойя)
Перайсці да: рух, знайсці
Франсіска Гоя
Аўтапартрэт
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні:

Франсіска Хасэ дэ Гоя-і-Лусьентэс

Дата нараджэння:

30 сакавіка 1746(1746-03-30)

Месца нараджэння:

Фуэндэтодас, каля Сарагосы

Дата смерці:

16 красавіка 1828(1828-04-16) (82 гады)

Месца смерці:

Бардо, Францыя

Жанр:

мастак, гравёр

Стыль:

рамантызм

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Франсіска Хасэ дэ Гоя-і-Лусьентэс (ісп.: Francisco José de Goya y Lucientes; 30 сакавіка 1746, Фуендэтодэс паблізу Сарагосы — 16 красавіка 1828, Бардо) — іспанскі мастак і гравёр, адзін з першых і найбольш яркіх майстроў выяўленчага мастацтва эпохі рамантызму. Прыдворны мастак іспанскіх каралёў Карла III Бурбона, Карла IV Бурбона(руск.) бел. і Фердынанда VII Бурбона.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нараджэнне і маладосць у Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Франсіска Гоя ў невялікім паселішчы Фуентэтодэс у правінцыі Арагон. Быў сынам Хасе Гоі і доньі Грацыі Вінцэнты Лусьентэс. Яго бацька ў гэты час кінуў працу майстра-пазалотніка (якой займаўся да гэтага ў Сарагосе) і заняўся сельскай гаспадаркай. Маці паходзіла з абяднелага вядомага іспанскага роду, якая мела невялікія кавалкі зямлі ў Фуентэтодэсе. З 1760 года сям'я перасялілася ў Сарагосу, а Хасе Гоя зноў заняўся залачэннем. Акрамя Франсіска ў сям'і было яшчэ пяцёра дзяцей.

Мясцовы святар, звярнуў увагу на здольнасці хлопца і ўладкаваў яго ў царкоўную мастацкую і дэкаратарскую школу дона Хасэ Люсана і Марсінеза. Тут Франсіска, капіруючы творы старажытных мастакоў навучыўся мастацкаму рамяству.

У 1763 годзе Гоя, праз скандал звязаны з яго ўдзелам у бойцы, быў вымушаны пераехаць у Мадрыд. Ва ўзросце семнаццаці гадоў спрабаваў паступіць у Акадэмію Сан Фернанда ў Мадрыдзе, якой у гэты час кіраваў чэх Антон Рафаэль Менгз, які быў прыхільнікам класіцызму. Менгз варожа ставіўся да вялікага Венецыянскага мастака Джавані Батыста Цьепала(руск.) бел., які афармляў фрэскамі тронны пакой у каралеўскім палацы ў Мадрыдзе ў стылі і колерах позняга барока. Але праца Ц'епала захапіла Гою, што перашкодзіла яму трапіць у Акадэмію. Менгз прызнаваў толькі мастакоў, якія капіравалі яго мастацтва, ці творы антычных аўтараў. Аднолькава скончылася для Гоі другая спроба трапіць у Акадэмію праз тры гады. Пасля гэтай няўдачы, Франсіска Гоя паступіў у школу Франсіска Баю(руск.) бел. — прыдворнага мастака, дзе капіраваў антычныя творы. Праз гэты шлях Гоя атрымаў значны досвед мастацтва, але пакуль не змог рэалізаваць уласнага таленту.

Падарожжа ў Італію[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Рамона Піньятэлі.

У 1770 годзе Гоя пераехаў у Італію. Там ён наведаў Мілан, Балонню і Неапаль, а потым надоўга затрымаўся ў Рыме. У Рыме вучыўся ў мастака Тадэа Палако. У красавіку 1771 года, ён узяў удзел у конкурсе абвешчаным Акадэміяй Вытанчаных Мастацтваў у Парме. Яго праца, названая «Ганібал, аглядаючы зямлю Італіі з вяршыні Альпаў(ісп.) бел.» атрымала другую ўзнагароду, якая была прызначана за каларыстыку.

Вяртанне і праца ў Сарагосе[правіць | правіць зыходнік]

Вярнуўся ў Іспанію, як прызнаны ў Італіі мастак. Хутка Гоя атрымаў прапанову малявання фрэсак у касцёле Нуэстра-Сеньёра-дэль-Пілар(руск.) бел. у Сарагосе. Яго эскіз быў прыняты, а ў 1772 годзе скончаная праца атрымала прызнанне майстраў. У наступным годзе Франсіска Гоя ажаніўся з Хасефай Баю, сястрой вядомага мастака і даўняга сябра Гоі. У сям'і нарадзіліся пяцёра дзяцей, але выжыў толькі адзін хлопчык — Хаўер.

Франсіска Баю прывёў Гою ў каралеўскую мануфактуру арасаў Санта Барбара. Мануфактурай кіраваў Менгз, які даў заданне новаму мастаку выканаць серыю твораў для габеленаў. Гоя выканаў трыццаць праектаў на працягу чатырох гадоў і атрымаў значную грашовую ўзнагароду, а таксама вядомасць у Іспаніі. Наступным заказам стала серыя карцін паводле партрэтаў Дыега Веласкеса. У 1780 годзе Гоя быў аднагалосна прыняты ў Акадэмію Сан Бернарда. Як новаспечаны акадэмік Франсіска Гоя ўзяў удзел у мастацкім канфлікце са сваім сябрам Франсіска Баю. Канфлікт стаў вельмі балючым, з-за таго, што жонка Гоі стала на бок брата. У наступным годзе памерлі бацька і сястра Рыта.

У 1783 годзе Гоя выехаў у Арэнас-дэ-Сан-Педра(руск.) бел., дзе напісаў, па загаду інфанта дона Луіса(англ.) бел. (брата караля Карла III Бурбона) партрэт яго сям'і. Хутка сам кароль пажадаў мець свой партрэт пэндзлю мастака. Прызнанне таленту Гоі каралеўскай сям'ёй стала пачаткам неверагоднай папулярнасці мастака. Усе жадалі мець партрэт намаляваны каралеўскім мастаком. Хутка, у 1786 годзе Франсіска Гоя афіцыйна стаў каралеўскім мастаком, а ў 1789 годзе, ужо па загаду караля Карла IV(руск.) бел., прыдворным мастаком. Па загаду караля, Гоя маляваў габелены. Яму не падабалася гэта праца, як нявартая каралеўскага мастака, але не мог супрацьстаяць свайму заступніку, рызыкуючы кар'ерай. У гэты час быў створаны вядомы габелен «Лялька». Гоя стаў багатым і вядомым мастаком. Навучыўшыся французскай мове, ён пачаў падпісваць свае творы як «Francisco de Goya». Аднак для самога мастака гэты перыяд жыцця быў не шчаслівы, бо ён лічыў што марнуе свой талент на глупствы. Створаныя ў гэты перыяд па загаду караля габелены, былі напісаныя ў стылі сентыментальнага ракако. Карціны Гоі, напрыклад «Партрэт Себасцьяна Мартынеза(ісп.) бел.», вельмі адрозніваліся па стылю выканання ад габеленаў.

Хвароба і творчасць у 1793-1799-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Ашаламляльны поспех скончыўся з хваробай у 1792 годзе. Мастак, амаль цэлы год змагаўся са смерцю, паралюшам і слепатой. Выздаравеў Гоя толькі часткова, да канца жыцця ён застаўся глухім, але гэта спрыяла яшчэ большай вастрыні зроку. Праз год Гоя вярнуўся да малявання. У 1795 годзе, пасля смерці свайго сябра Франсіска Баю, Гоя стаў дырэктарам Акадэміі Сан-Фернанда.

У наступным годзе Франсіска Гоя напісаў партрэт Марыі дэль Піяр Тэрэсы Каетаны дэ Сільва і Альварэз дэ Таледа (13 княгіні Альба)(італ.) бел., у якую закахаўся. Княгіня лічылася самай прыгожай жанчынай Іспаніі. Пасля смерці князя Альбы, мастак правёў шмат часу ў Санкулар у Андалузіі разам з княгіняй. У гэты час былі створаны карціны, якія Гоя называў лёгкімі эскізамі.

«Сон розуму стварае пачвараў(руск.) бел.», гравюра з серыі «Капрычас(руск.) бел.»

У 1797 годзе Гоя вярнуўся ў Мадрыд і стварыў серыю з 80 карцінаў «Капрычас», скончаную ў 1799 годзе. У гэты час распачаўся новы этап у яго творчасці.

Жыццё Гойі ў першыя гады XIX стагоддзя (1799—1808)[правіць | правіць зыходнік]

«Партрэт караля Карла IV з сям'ёй», 1800—1801 гг.
«Партрэт доньі Тэрэсы Сурэда». 1803-04. Нацыянальная галерэя мастацтва. Вашынгтон

У 18001801 гадах Гоя намаляваў партрэт каралеўскай сям'і (Сям'я Карла IV(ісп.) бел.), які лічыцца шэдэўрам партрэтыстыкі ўсіх часоў. Адначасова ён маляваў партрэты шматлікіх арыстакратаў, іх жонак і дзяцей. У гэты перыяд узніклі і два вядомых твора Гоі «Маха распранутая(руск.) бел.» і «Маха апранутая(англ.) бел.» намаляваныя ў 1805 годзе, па загаду каралеўскага міністра.

«Бядоты вайны» (1808—1814)[правіць | правіць зыходнік]

У 1808 годзе пачалася акупацыя Іспаніі напалеонаўскімі войскамі, якія зверглі іспанскую манархію. У гэтым годзе ўзнікла карціна «Калос(руск.) бел.» (ці «Паніка»), але аўтарства Гоі аспрэчваецца. Іншай вядомай карцінай з'яўляецца «Расстрэл мадрыдскіх паўстанцаў», які быў намаляваны толькі ў 1814 годзе пасля заканчэння французскай акупацыі і прыходу да ўлады Фердынанда VII.

Рэстаўрацыя Іспанскіх Бурбонаў (1814—1819)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адыходу французаў, Гою пачалі падазраваць у супрацоўніцтве з акупантамі, і ён вымушаны быў пакінуць Мадрыд у 1819 годзе, пераехаўшы ў свой дом, так званы «Дом глухога(ісп.) бел.». Там пасяліўся з апошняй жанчынай свайго жыцця, маладой Леакадыяй Салінай, і іх дачкой Марыяй дэль Расарыяй. У канцы 1819 года, Франсіска Гоя перажыў чарговы прыступ хваробы, пасля якой у яго аднялася рука.

«Чорныя карціны», жыццё ў Бардо і смерць (1820—1828)[правіць | правіць зыходнік]

У гэты час былі створаны самыя таямнічы і песімістычны цыкл фрэсак які быў названы «Чорныя карціны(руск.) бел.» (18201824 гг.), якія потым былі перанесены ў Музей Прада.

У 1824 78-гадовы Гоя пакінуў Дом глухога і Іспанію і пераехаў у Бардо, разам з 36 гадовай Леакадзіяй і 10-гадовай Марыяй дэль Расарыяй. Тут былі створаны некалькі вядомейшых твораў. Франсіска Гоя памёр 15 красавіка 1828 года.

Час паказаў, што Франсіска Гоя быў самым значным іспанскім мастаком часоў так званага іспанскага «залатога стагоддзя».

У гонар Гоі названы кратар на Меркурыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць Ф. Гоі вызначалася смелым наватарствам, страснай эмацыянальнасцю, фантазіяй, спалучэннем гратэску і рэальнасці, алегорыі і фантастыкі, вострай сацыяльнай сатырай і цвярозым аналізам рэчаіснасці, сімвалізмам, адчуваннем трагізму чалавечага жыцця: партрэты «Сям'я караля Карла IV» (1800), графіка — серыі афортаў «Капрычас» (1797-98), «Бедствы вайны» (1810-20), карціны «Маха апранутая» і «Маха аголеная» (абедзве каля 1802), «Паўстанне 2 мая 1808 года ў Мадрыдзе» (каля 1814), роспісы «Дома глухога» (загараднага дома, дзе ён жыў некалькі гадоў) і інш. Аднак і ў самых змрочных уяўленнях жорсткая цемра не можа падавіць уласцівае мастаку адчуванне вечнага руху, пастаяннага абнаўлення жыцця, што стала лейтматывам у карціне «Пахаванне сардзінкі» (каля 1814) і ў серыі афортаў «Таўрамахія» (1815).

Уплыў творчасці Ф. Гоі на жывапіс і графіку меў агульнаеўрапейскі характар і адчуваецца да сучаснасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Cardera, Valentin. Biografia de D.Francisco Goya, pintor. El Artista, 2 1835
  • El Libro de Los. CAPRICHOS. Francisco de Goya. Мадрыд. 1999. ISBN 84-87317-82-0
  • Mayer A., Francisco de Goya, Munch., 1923;
  • Klingender F. D., Goya in the democratic tradition, L., 1948, 2 ed., N. Y., 1968;
  • Sanchez Canton F. J., Vida у obras de Goya, Madrid, 1951;
  • Holland V., Goya. A pictorial biography, L., 1961;
  • Harris Т., Goya. Engravings and litographs, v. 1-2, Oxf., 1964:
  • Wyndham Lewis D. B., The world of Goya. L., 1968:
  • Gudiol J., Goya, L. — N. Y., 1969;
  • Goya. Konigliche Gemaldegalerie «Mauritshuis». Katalog, Haag, 1970 (бібл.).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]