Франсіска Салана Лопес
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Франсіска Салана ЛОПЕС (Francisco Solano López; 24 ліпеня 1827, Асунсьён, — 1 сакавіка 1870) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Парагвая.
Узначаліў першае парагвайскае пасольства ў Еўропу (1853-54), у час якога адстойваў эканамічны і палітычны суверэнітэт краіны. Прэзідэнт у 1862-70; заахвочваў развіццё нацыянальнай эканомікі і культуры, абмежаваў буйное землеўладанне. У 1865-70 у час вайны Парагвая з кааліцыяй Аргенціны, Бразіліі і Уругвая (гл. Парагвайская вайна) камандаваў парагвайскай арміяй і паказаў сябе таленавітым палкаводцам. Загінуў у баі.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франсіска Салана Лопес
| Гэта пачатак артыкула пра ваенных дзеячаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |