Франсіска Эрэра Старэйшы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Св. Васіль дыктуе сваё вучэнне. 1639 г. Парыж, Луўр.

Франсіска дэ ЭРЭРА (празваны Старэйшы, ісп. Francisco Herrera el Viejo; 1576, г. Севілья, Іспанія1656) — іспанскі жывапісец.

Працаваў у Севільі, з 1650 у Мадрыдзе, быў першым настаунікам Д. Веласкеса.

Рэлігійныя кампазіцыі, у якіх адчуваецца ўздзеянне севільскай і венецьшнскай школ жывапісу, вылучаюцца яркай рэалістычнай трактоўкай вобразаў, гнуткасцю кампазіцыі, шырынёй пісьма, майстэрствам перадачы святлаценю (карціны з жыцця св. Банавентуры для кляштара францысканцаў у Севільі, 1629; «Св. Васіль дыктуе сваё вучэнне», 1639). Пісаў таксама жанравыя палотны («Аматар выпіўкі», каля 1635), працаваў як гравёр і медальер.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]