Франс Снейдарс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
А. ван Дэйк «Партрэт Ф.Снэйдарса з жонкай». 1621 г.

Франс Снейдарс (11 лістапада 1579, г. Антверпен, Бельгія19 жніўня 1657) — фламандскі жывапісец, майстар барочнага нацюрморта.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў П. Брэйгеля Малодшага і X. ван Балена. Працаваў у Антверпене. З 1609, пасля наведвання Італіі, супрацоўнічаў з П. Рубенсам, пісаў у яго карцінах кветкі, садавіну, жывёл.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нацюрморт з дамай і папугаем

У мастацтве Фландрыі XVII ст.распаўсюджанне атрымаў нацюрморт, у большай ступені — яго манументальна-дэкаратыўны варыянт. Гэта тлумачыцца прызначэннем выяў для дамоў багатых бюргераў і палацаў арыстакратаў. Нацюрморты адрозніваюцца вялікімі памерамі, празмернай пышнасцю, падкрэсленым багаццем прадметаў. Лідарам гэтага жанру быў Франс Снейдарс.

Самастойную творчасць ён пачаў з невялікіх нацюрмортаў з некалькіх прадметаў, галоўным чынам кашоў, ваз з садавінай. Пазней перайшоў да манументальных палотнаў вялікага фармату з выявамі размешчаных на сталах або прылаўках вялікай колькасці бітай дзічыны, садавіны, гародніны, кветак, аб'яднаных у раскошныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў стрыманай гаме.

Гандляр дзічынай

Напісаў шматлікія «крамы», дзе паказваў садавіну, гародніну, экзатычных птушак, кветкі, дзічыну, рыбу («Крама садавіны», «Рыбная крама», «Крама гародніны», усе — 1608—21), кошыкі, збаны, разнастайны посуд, шкло, кераміку, дарагія тканіны («Нацюрморт з дамай і папугаем», 2-ая чв. XVII ст.; «Нацюрморт з лебедзем», 1630-ыя). Здаецца, у гэтых выявах сабрана ўсё хараство свету ў яго адчувальных матэрыяльных формах.[1]

Фігуры людзей у нацюрмортах Ф. Снейдарса выконвалі пераважна іншыя жывапісцы, у т.л. А. ван Дэйк, Я. Іорданс.

У позні перыяд пісаў паляўнічыя сцэны («Паляванне на дзікоў» і інш.).

Зноскі

  1. Лазука (2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
  • Шунейка Я. Снейдарс // БЭ ў 18 т. Т. 15. — Мн.: БелЭн, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]