Франс Халс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франс Халс
Аўтапартрэт, музей Метраполітэн
Аўтапартрэт, музей Метраполітэн
Імя пры нараджэнні:

Франс Халс

Дата нараджэння:

каля 1582

Месца нараджэння:

Антверпен

Дата смерці:

26 жніўня 1666({{padleft:1666|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:26|2|0}})

Месца смерці:

Харлем

Жанр:

жывапіс

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Франс ХАЛС (нідэрл.: Frans Hals; паміж 1581 і 1585, Антверпен26 жніўня 1666) — галандскі жывапісец.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў К. ван Мандэра (1600-03). Працаваў у Харлеме. Быў найбольш буйной фігурай на раннім этапе развіцця галандскага жывапісу. Ф. Халс перажыў сваю прыжыццёвую славу, уступіўшы ў канфлікт з арыстакратычнымі коламі галандскага грамадства.[1]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гады яго прафесійнай дзейнасці звязаны са стварэннем групавых партрэтаў. У асноўным гэта выявы членаў стралковых гільдый — карпарацый афіцэраў для абароны і аховы гарадоў. Густы заказчыкаў дыктавалі аднолькавае па памерах і вельмі дакладнае выяўленне мадэляў. 3 партрэтаў «Стралковая гільдыя Святога Адрыяна» (1633), «Стралковая гільдыя Святога Георгія» (1627) глядзяць энергічныя, упэўненыя ў сваіх сілах і заўтрашнім дні, мэтанакіраваныя людзі. Звычайна Ф. Халс выконваў партрэты вялікіх памераў. Ён карыстаўся шырокай і свабоднай манерай пісьма, насычанымі фарбамі, што было дастаткова новым для таго часу.

Цыганка (каля 1630)

Сталая манера, якая склалася ў канцы 1620-х, вылучаецца надзвычайнай лёгкасцю, свабодай і тэмпераментам.[2] У гэты перыяд Ф. Халс ствараў пераважна партрэты: «Цыганка», «Мулат», «Мале Бабе» і інш. Калі мастак выяўляў аднаго чалавека, ён звяртаўся да прыёмаў жанравага жывапісу — уводзіў у работу элементы падзеі або антуражу. Менавіта так паказаны Вілем ван Хейтхейсэн, які гайдаецца ў крэсле (каля 1637), гаспадыня шынка Мале Бабе (каля 1630).

Рэгенты шпіталя Святой Лізаветы (1641)

У позні перыяд творчасці (1650—1660-ыя) Ф. Халс зноў звяртаецца да групавых выяў. У партрэты прыходзяць больш стрыманыя характарыстыкі, роздум, нават іронія і скептыцызм, амаль манахромныя колеравыя спалучэнні. Вышэйшае дасягненне гэтых гадоў — партрэты рэгентаў і рэгентак (папячыцеляў) прытулкаў для састарэлых («Партрэт рэгентак прытулку для састарэлых», «Рэгенты прытулку для састарэлых», 1664), напісаныя мастаком у васьмідзесяцігадовым узросце. Майстар карыстаецца адценнямі некалькіх фарбаў, але менавіта гэта дазваляе перадаць надзвычай багатую палітру характарыстык. У абліччы паказаных асоб чытаюцца ханжаства, сквапнасць, зайздроснасць. Кожны чалавек — ярка выказаная індывідуальнасць, а ўсе разам яны дэманструюць рысы ўпэўненых у сабе, у сваіх учынках і саслоўных прывілеях людзей.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Лазука (2010)
  2. Пешына (2003)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
  • Пешына Т. Халс // БЭ ў 18 т. Т. 16. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0263-6
  • Сененко М. С. Франс Хальс. М., 1965;
  • Линник И. Франс Хальс. Л., 1967;
  • Descargues P. Hals, Gen., 1968;
  • Grimm C. Frans Hals. B., 1972;
  • Slive S. Frans Hals. v. 1-3, L., 1970-74.