Франтальныя ападкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Франтальныя ападкі — атмасферныя ападкі, выпадзенне якіх звязана з атмасфернымі франтамі і абумоўлена пад’ёмам цёплага паветра над франтальнай паверхняй. Часцей за ўсё гэта абложныя ападкі са слаіста-дажджавых воблакаў, асабліва на халодных франтах. Яны ахопліваюць вялікія плошчы і перамяшчаюцца разам з фронтам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.