Французская Верхняя Вольта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Верхняя Вольта
Haute-Volta

калонія Францыі
Flag of France.svg
 
Flag of France.svg
 
Flag of French Sudan (1958-1959).svg
1919 – 1932

1947 – 1958

Flag of French Sudan (1958-1959).svg
 
Flag of Upper Volta.svg
Flag of France.svg
Сцяг Францыі
LocationBurkinaFaso.svg
Сталіца Уагадугу
Мова Французская мова
Гісторыя
 - 1 сакавіка 1919 Утварэнне калоніі
 - 5 верасня 1932 Скасаванне калоніі
 - 4 верасня 1947 Аднаўленне калоніі
 - 11 снежня 1958 Прадастаўленне аўтаноміі
 - 5 жніўня 1960 Прадастаўленне незалежнасці

Ве́рхняя Во́льта (фр.: Haute-Volta) — былая французская калонія ў складзе Французскай Заходняй Афрыкі.

У канцы XIX стагоддзя французы захапілі каралеўства Масі, і ўключылі іх землі ў склад калоніі Кот-д’Івуар. У 1919 годзе з паўночнай часткі калоніі Кот-д’Івуар і часткі земляў калоніі Верхні Сенегал і Нігер была ўтворана асобная калонія Верхняя Вольта. Назва паходзіць ад ракі Вольта, вытокі якой знаходзяцца на тэрыторыі калоніі.

У 1932 годзе калонія была расфарміравана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад калоніі Французскі Судан.

Пасля Другой сусветнай вайны, 4 верасня 1947 года калонія Верхняя Вольта была створана зноў. Калі ў 1958 годзе ўтварылася Пятая французская рэспубліка, Французскі Саюз быў ператвораны ў Французская супольнасць, і Французская Заходняя Афрыка фармальна спыніла сваё існаванне. На тэрыторыях, якія ўваходзілі ў яе склад, былі праведзены рэферэндумы, і 11 снежня 1958 года Рэспубліка Верхняя Вольта стала аўтаномнай рэспублікай у складзе Французскай супольнасці.

У выніку паразы ў Індакітайскай вайне і росту напружанасці ў Алжыры ў канстытуцыю Францыі былі ўнесены змены, якія дазволілі членам Французскай супольнасці самастойна змяняць свае Канстытуцыі. 5 жніўня 1960 года была ўтворана незалежная дзяржава Верхняя Вольта, цяпер Буркіна-Фасо.