Французскі сабор
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| кальвінісцкая царква | |
|
Французскі сабор
|
|
| Краіна | Германія |
| Горад | Берлін |
| Канфесія | Евангелічная царква Германіі |
| Тып будынка | Царква |
| Статус | дзеючая царква |
| Французскі сабор на |
|
Французскі сабор (ням. Französischer Dom) - распаўсюджаная назва французскай Рэфарматарскай царквы Фрыдрыхштадта (ням. Französische Friedrichstadtkirche), размешчанай на берлінскай плошчы Жандармэнмаркт насупраць Нямецкага сабора, адна з славутасцяў горада. Будынак называецца саборам, хаця тут ніколі не знаходзілася епіскапская кафедра.
У пачатку XVIII стагоддзя французскія гугеноты складалі чвэрць насельніцтва Берліна. У 1701 г. яны пачалі будаўніцтва ўласнага будынка, якое было завершана ў 1705 г.. Будаўніцтвам кіравалі Луі Каяр і Абрагам Кеснэй, за ўзор была ўзятая разбураная гугеноцкая царква ў Шарантон-Сен-Морыс.
| Гэта пачатак артыкула пра лютэранскі або рэфармацкі царкоўны будынак. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |