Францыск Ксаверый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Францыск Ксаверый
Franciscus de Xabier.jpg
Нараджэнне:

7.04.1506
Хаўер

Смерць:

2.12.1552
востраў Шанчуаньдаа

Шануецца:

Каталіцкая царква, Англіканская царква

Беатыфікаваны:

25 кастрычніка 1619

Кананізаваны:

12 сакавіка 1622

Дзень памяці:

3 снежня

Заступнік:

Аўстраліі, Барнеа, Гоа

Святы Францыск Ксаверый (Франсіска Хаўер — ісп.: Francisco (de) Javier, баскск.: Frantzisko Xabierkoa, 7 красавіка 1506, Хаўер, Навара — 2 снежня, 1552, востраў Шанчуаньдаа ва ўзбярэжжа Кітая) — хрысціянскі місіянер і сузаснавальнік Таварыства Ісуса (ордэна Езуітаў). Рымска-каталіцкая царква лічыць яго самым паспяховым місіянерам у гісторыі хрысціянства, якія перавярнуў у хрысціянства большую колькасць людзей, чым хто б там ні быў, за выключэннем, быць можа, апостала Паўла.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Францыск Ксаверый родам з арыстакратычнай баскскай наварскай сям'і; нарадзіўся ў замку Хаўер (Навара, Іспанія) 7 красавіка 1506 года. У 1512 годзе Кастылія ўварвалася ў Навару; шматлікія замкі былі спустошаны, уключаючы замак яго сям'і, а зямля была канфіскавана. Бацька Францыска памёр у 1515 годзе.

Ва ўзросце 19 гадоў адправіўся вучыцца ў Парыжскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята ў 1530 годзе; працягнуў вывучаць тэалогію і пазнаёміўся з Ігнаціем Лаёлай.

15 жніўня 1534 года ў капліцы Манмартра Ігнацій дэ Лаёла сумесна з Францыскам Ксаверыем, Пятром Фаберам, Дыега Лайнесам, Альфонсам Сальмеронам, Мікалаем Альфонсам Бабадылья і Сімонам Радрыгесам прынеслі клятву прысвяціць свае жыцці Богу; гэта і стала заснаваннем Таварыства Ісуса.

Місіянерская праца[правіць | правіць зыходнік]

Місіянерскія падарожжы Францыска Ксаверыя

Францыск Ксаверый прысвяціў большую частку свайго жыцця місіі ў аддаленых краінах. У 1541 годзе Папа Павел III паслаў яго ў партугальскую ўсходнюю Індыю. Францыск Ксаверый пакінуў Лісабон 7 красавіка 1541 года, разам з двума іншымі езуітамі і новым віцэ-каралём Марцінам дэ Соўза, на борце «Сант'яга». Са жніўня гэтага года да сакавіка 1542 года ён знаходзіцца ў Мазамбіку, а 6 мая 1542 года прыбыў у Гоа, сталіцу партугальскай Індыі. Назвай афіцыйнай пасады Францыска ў Гоа было «апостальскі нунцый». Цэнтрам місіянерскай дзейнасці Францыска Ксаверыя ў першыя тры гады яго дзейнасці быў індыйскі горад Гоа, адкуль ён здзяйсняў шматлікія паездкі па паўднёвай Індыі і суседнім краінам.

20 верасня 1542 года ён пачаў сваю місію сярод народа паравас, лаўцоў жэмчугу з усходняга берага паўднёвай Індыі. Затым ён дапамог пераварочванню ў хрысціянства караля Траванкарэ з заходняга берага Індыі, а таксама наведаў востраў Цэйлон. У 1545 годзе ён вырашыў перамясціць місіянерскую актыўнасць на ўсход, на Малукскія астравы (сённяшняя Інданезія).

Пасля прыбыцця ў Малаку у кастрычніку 1545 года і трох месяцаў марнага чакання карабля ў Макасар, ён вырашыў змяніць мэту свайго падарожжа. 1 студзеня 1546 года ён пакінуў Малаку і адправіўся на востраў Амбон, дзе ён заставаўся да сярэдзіны чэрвеня. Затым ён наведаў іншыя астравы Малукскага архіпелага. Пасля гэтага ён вярнуўся на востраў Амбон, а затым у Малаку.

У снежні 1547 года ў Малацы Францыск Ксаверый пазнаёміўся з японцам з Кагасімы па імі Андзіра. Андзіра пачуў пра Францыска ў 1545 годзе і адправіўся ў падарожжа з Кагасімы ў Малаку спецыяльна, каб сустрэцца з ім. Пасля іх знаёмства Францыск вырашыў адправіцца ў Японію. Ён вярнуўся ў Індыю ў студзені 1548 года. Наступныя пятнаццаць месяцаў былі прысвечаны розным падарожжам і адміністрацыйным справам у Індыі.

Францыск Ксаверый быў вельмі расчараваны нехрысціянскім жыццём і ладам дзеянняў партугальцаў, якія перашкаджалі яго працы па евангелізацыі мясцовых жыхароў. Ён адправіўся далей, на невядомы Далёкі Усход. 15 красавіка 1549 года ён пакінуў Гоа, ізноў наведаў Малаку, і прыбыў у Кантон. У падарожжы яго суправаджалі Андзіра, два іншыя японцы, а таксама бацька Космэ дэ Торэс і брат Хуан Фернандэс. З сабой ён узяў дары для «Караля Японіі», якому намерваўся прадставіцца апостальскім нунцыем.

Ксаверый прыбыў у Японію 15 жніўня 1549 года. Ён сышоў на бераг каля Кагасіма, галоўным порце правінцыі Сацума (востраў Кюсю). Ён быў цяпло сустрэты і заставаўся госцем сям'і Андзіра да кастрычніка 1550 года. З кастрычніка да снежня 1550 года ён жыў у Ямагуты. Неўзабаве пасля Ражства ён адправіўся ў Кіёта, але яму не ўдаецца сустрэцца з імператарам. У сакавіку 1551 года ён вярнуўся ў Ямагуты. Тут яму было дазволена прапаведаваць перад даймё, але з прычыны таго, што ён не ведаў японскай мовы, ён вымушаны быў абмежавацца чытаннем услых перакладу катэхізіса.

Помнік св. Францыску Ксаверыю, Хірада, Нагасакі, Японія

Урэшце, яго больш чым двухгадовая місія ў Японіі апынулася паспяховай. У Хірада, Ямагуты і Бунго ўтварыліся хрысціянскія абшчыны. Ён вырашыў вярнуцца ў Індыю. Падчас падарожжа бура вымусіла карабель спыніцца на востраве каля Гуанчжоу, у Кітаі. Там ён сустрэў багатага гандляра Дыега Перэйра, свайго старога сябра па Індыі, які паказаў яму ліст аднаго партугальца, які знаходзіўся пад вартай у Гуанчжоу. Зняволены прасіў партугальскага пасла заступіцца за яго перад кітайскім імператарам. 27 снежня 1551 года карабель з Францыскам спыняецца ў Малацы, а ў студзені 1552 года прыбывае назад у Гоа.

17 красавіка ён ізноў адправіўся ў дарогу, разам з Дыега Перэйра, які выступаў у якасці пасла караля Партугаліі, на борце карабля «Санта Круз». Гэтым разам яго мэтай быў Кітай. Аднак ён выявіў, што забыўся свае даверчыя граматы. Таму ў Малацы ў яго ўзнік канфлікт з «капітанам» Альвара дэ Атайдэ дэ Гама, які да таго часу меў поўную ўладу ў гавані. «Капітан» адмовіўся прызнаваць яго тытул нунцыя і запатрабаваў ад Перэйра адмовіцца ад тытула пасла, наняць новы экіпаж для карабля і пакінуць дары імператару ў Малацы.

Напачатку верасня 1552 года «Санта Круз» дасягнуў кітайскага вострава Шанчуань, у 10 км ад паўднёвага берага кантынентальнага Кітая (сучасны павет Тайшань акруга Цзянмэнь), у 200 км на паўднёвы захад ад таго месца, дзе пазней узнікне Ганконг. У тыя гады (да заснавання Макаа) гэты востраў быў адзіным месцам у Кітаі, якое рэгулярна дазвалялася наведваць еўрапейцам, ды і то толькі для сезоннага гандлю. Гэтым разам кампанію Францыска складалі студэнт-езуіт Альвара Ферэйра, кітаец Антоніа і слуга з Малабара Крыстафер. У сярэдзіне лістапада ён паслаў ліст, у якім пісаў, што адзін чалавек пагадзіўся даставіць яго на мацярык за вялікую суму грошай. Адправіўшы назад Альвара Ферэйра, Францыск застаўся толькі з Антоніа.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

21 лістапада ён страціў прытомнасць пасля імшы. Францыск Ксаверый памёр на востраве 2 снежня 1552 года, ва ўзросце 46 гадоў, не здолеўшы дасягнуць мацерыковага Кітая.

Спачатку ён быў пахаваны на гэтым востраве. У лютым 1553 года яго цела было вывезена з вострава Шанчуань і 22 сакавіка 1553 года часова пахавана ў царкве Святога Паўла ў Малацы. 15 красавіка 1553 года Перэйра, які вярнуўся з Гоа, перавёз цела ў свой дом.

11 снежня 1553 года цела Ксаверыя было перавезена ў Гоа, дзе яно і знаходзіцца дагэтуль. Раз у 10 гадоў на 6 тыдняў яго нятленнае цела выстаўляюць для ўсеагульнага агляду (апошні раз гэта здаралася ў 2004 годзе). Існуюць розныя меркаванні пра тое, як цела можа заставацца нятленным такі працяглы час. Некаторыя лічаць, што яго цела было забальзамавана; іншыя настойваюць, што гэта сведчанне цуду.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Магільны склеп Францыска Ксаверыя ў Гоа

Францыск Ксаверый выканаў велізарную працу па распаўсюджванні хрысціянства ў краінах Азіі, і як арганізатар, і як першапраходзец. Ён знайшоў кампраміс са старажытнай царквой Святога Тамаша ў Індыі, і тым самым распрацаваў асновы місіянерскіх метадаў Таварыства Ісуса. Ён змешваў місію і палітыку, і, у прынцыпе, быў не супраць распаўсюджвання хрысціянства сілай (гл. яго ліст каралю Партугаліі Жуану III, напісаны 20 студзеня 1548 года).

Ён валодаў якасцямі вялікага місіянера, быў харызматычнай асобай, меў велізарны лінгвістычны талент і заўсёды без перапынку рваўся наперад. Яго дзейнасць пакінула значны след у місіянерскай гісторыі Індыі, Японіі і Кітая, паказаўшы шлях для далейшых пакаленняў каталіцкіх місіянераў, не толькі езуітаў.

Ён сам змог пабачыць шматлікія з вынікаў сваёй працы, але мэты, якія ён ставіў перад сабой, былі нашмат большымі. З прычыны таго, што Рымска-каталіцкая царква адказала на яго заклік, зразумеўшы важнасць таго, што ён рабіў, эфект ад яго высілкаў распаўсюдзіўся далёка за межы яго ўласнага ордэна. Шырокай цяперашняй распаўсюджанасцю ў свеце Каталіцкая царква, у значнай ступені, абавязана Францыску Ксаверыю, Матэа Рычы і ўсяму пакаленню місіянераў таго часу.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Францыск Ксаверый — каталіцкі і англіканскі святы. Ён быў беатыфікаваны Папам Паўлам V 25 кастрычніка 1619 года і кананізаваны папам Рыгорам XV 12 сакавіка 1622 года, адначасова з Ігнаціем Лаёлай.

У 1839 годзе Тэадор Джэймс Райкен заснаваў Брацтва Ксаверыя, або Кангрэгацыю Святога Францыска Ксаверыя. У наш час у ЗША існуюць больш за 20 вышэйшых навучальных устаноў, якія спансуюцца гэтай кангрэгацыяй.

Ён з'яўляецца святым — заступнікам Аўстраліі, Барнеа, Кітая, Індыі, Гоа, Японіі, Новай Зеландыі. Шматлікія цэрквы і ўніверсітэты па ўсім свеце названы ў гонар Францыска Ксаверыя.

Яго дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 3 снежня.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Езуіты