Францішак Копечны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Францішак Копечны
František Kopečný
Дата нараджэння:

4 кастрычніка 1909(1909-10-04)

Месца нараджэння:

Урчыцы

Дата смерці:

27 сакавіка 1990(1990-03-27) (80 гадоў)

Месца смерці:

Враговіцы

Краіна:

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of Czechoslovakia.svg Чэхаславакія

Навуковая сфера:

лінгвістыка

Францішак Копечны (4 кастрычніка 1909, Урчыцы - 27 сакавіка 1990, Враговіцы) — чэшскі славіст і багеміст. Займаўся этымалогіяй і дыялекталогіяй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ва Урчыцах, у кастрычніку 1909-га, праз некалькі гадоў перабраўся з бацькамі ў Враговіцы. Вучыўся ў гімназіі, а потым на філасофскім факультэце Масарыкава ўніверсітэта ў Брно па спецыяльнасці «чэшская і нямецкая мовы». Доктарскую ступень атрымаў у 1935-м г. Атрымаў прапанову працаваць над стварэннем чэшскай мовы, але не прыняў яе. З 1949-га г. працаваў над «Стараславянскім слоўнікам». У 1952-м г. пераходзіць у Інстытут славістыкі Чэшскай акадэміі навук, дзе працуе над этымалагічным слоўнікам. У лістападзе 1970-га атрымаў медаль І. Даброўскага, а праз шэсць гадоў выйшаў на пенсію.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Úvod do studia jazyka českého, 1947—1948
  • Jazyk český a slovenský, 1948
  • Základy české skladby, 1952
  • Etymologický slovník jazyka českého, 1952, в соавторстве с Іозефам Голубам
  • Nářečí Určic a okolí — Prostějovský úsek hanáckého nářečí centrálního, 1957
  • Slovesný vid v češtině, 1962
  • Etymologický slovník slovanských jazyků — Slova gramatická a zájmena. Sv. 1, Předložky. Koncové partikule, 1973
  • Průvodce našimi jmény, 1974
  • Etymologický slovník slovanských jazyků — Slova gramatická a zájmena. Sv. 2, Spojky, částice, zájmena a zájmenná adverbia, 1980
  • Základní všeslovanská slovní zásoba, 1981
  • Jména obcí a osad prostějovského okresu, 1985
  • Čtení o jménech, 1988

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.413
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.