Францішак Марыя Ланцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Марыя Ланцы
Імя пры нараджэнні Francesco Maria Lanci
Дата нараджэння 1799[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1875(1875-11-12)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Камяніца Патоцкіх па адрасе Кракаўскае прадмесце, 17 у Варшаве

Франці́шак Мары́я Ла́нцы (італ.: Francesco Maria Lanci, польск.: Franciszek Maria Lanci; 1799, Фана, Італія — 1875, Варшава, Польшча) — архітэктар, італьянец па паходжанні, які з другой чвэрці ХІХ ст. стала працаваў на землях былой Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў рымскай Акадэміі святога Лукі. Атрымаў залаты медаль за дыпломную працу — праект рэстаўрацыі рымскага касцёла «Санта-Марыя-ін-Арачэлі». У маладым веку стаў ганаровым прафесарам Акадэміі.

У 1825 годзе па запрашэнні Станіслава Малахоўскага[pl] прыехаў у Польшчу дзеля перабудовы родавай рэзідэнцыі ў Конскіх.

Каля 1830 года займаўся адбудовай касцёла св. Ядвігі ў Пемпова, якому надаў рысы англійскай готыкі. Пасля атрымаў запыт на праект перабудову замку на Вавелі, аднак з-за выбуху паўстання праект не быў рэалізаваны. У Кракаве Ланцы разам з разбяром Паола Філіпі спраекціраваў саркафаг Тадэвуша Касцюшкі.

У 1836—1840 на замову Эдварда Рачынскага спраектаваў і пабудаваў Залатую капліцу[pl] ў Познані.

У 1844 прыбыў у Варшаву. На замову Аўгуста Патоцкага пашырыў левае крыло палацу ў Вілянаве.

Каля 1863 года з-за частковай страты зроку спыніў прыём замоў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся праектаваннем будынкаў рознага прызначэння: палацаў, касцёлаў, гарадскіх жылых і адміністрацыйных збудаванняў, гаспадарчых пабудоў, корчмаў, капліц, мастоў і іншага. Працаваў у архітэктурнай плыні гістарызму. З 40-х гадоў ХІХ ст. пачынае цікавіцца рэнесансам і развіваць неарэнесансны кірунак у межах плыні гістарызму. Найбольш вядомым тыпам збудаванняў гэтага кірунку сталі сельскія вілы (напрыклад Пружанскі палацык).

Архітэктар стварыў вялікую колькасць праектаў, большасць з якіх засталася на паперы.

Спіс работ Францішка Марыі Ланцы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Паўла Гергоні[4]:

  • 1825 — Класічная егіпецкая аранжарэя ў Конскіх, Польшча (для Малахоўскіх)
  • 1825 — Перабудова гатычнага касцёла ў Конскіх (для Малахоўскіх)
  • 1825 — Аранжарэя ў Бялачаве
  • 1830 — Перабудова касцёла св. Ядвігі ў Пенпове
  • 1830 — Перабудова капліцы Патоцкіх у кафедры на Вавелі
  • 1830 — Праект грабніцы Тадэвуша Касцюшкі ў крыпце св. Леанарда на Вавелі
  • 1834 — Перабудова замка ў Бендзіне (для Эдварла Рачыньскага)
  • 1835 — Перабудова замка ў Загужанах
  • 1835 — Перабудова замка ў Осеку
  • 1835 — Палацык у Гродцы (для Цеханоўскіх)
  • 1836 — Перабудова замка ў Затары (для Маўрыцыя Патоцкага)
  • 1836 — Дабудова неагатычнай крыпты ў касцёле ў Затары
  • 1836 — Залатая капліца ў кафедры ў Познані (для Эдварда Рачыньскага)
  • 1836 — Перабудова палаца Скшыньскіх у Загужанах
  • 1840 — Публічныя будынкі ў Дамброве Гурнічнай
  • 1840 — Палац у Парэнбе Велькай каля Асвенцыма (для Вінцэнта Баброўскага)
  • 1845 — Касцёл у Баркавіцах (супольна з Генрыкам Марконі)
  • 1846 — Карчма ў Служаве (Варшава)
  • 1846 — Перабудова касцёла св. Катажыны ў Варшаве на Служаве
  • 1847 — Камяніца Патоцкіх па адрасе Кракаўскае прадмесце, 17 у Варшаве
  • 1848 — Перабудова палаца ў Фалентах каля Варшавы
  • 1848 — Перабудова паўночнага крыла палаца ў Вілянаве (Варшава) (для Патоцкіх)
  • 1848 — Гаспадарчыя пабудовы ў Вілянаве
  • 1850 — Палац у Кжышовіцах (для Патоцкіх)
  • 1850 — Палац Познанскіх (Лесера) па Алеі Уяздоўскіх, 8 у Варшаве
  • 1850 — Перабудова палацыку ва Урсынаве (Варшава)
  • 1852 — Ратуша ў Міжрэччы
  • 1852 — Палац Патоцкіх у Міжрэччы
  • 1858 — Надмагільны помнік Эльжбеты Урбаноўскай на Паванзках у Варшаве
  • 1860 — Дом Крашэўскага па вуліцы Макатоўскай, 48 у Варшаве
  • 1865 — Касцёл у Хатомаве

Таксама існуе меркаванне, што працай Францішка Марыі Ланцы з’яўляецца Пружанскі палацык. Прамых доказаў, што Ланцы ўдзельнічаў у будаўніцтве палацыку няма, але з’яўляецца фактам тое, што для пабудовы палацыка выкарыстоўваліся тыя самыя асноўныя прыёмы і прынцыпы, якія распрацаваў Ланцы для пабудоў такога роду[5].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З жонкай Канчэтай Джанкрыстафарай мелі дачку Марыю Арканджэлу (нар. 1811)[6] і сына Вітальда (1829—1892) — таксама архітэктар, працаваў у Польшчы.

Зноскі

  1. Franciszek Maria Lanci
  2. Rottermund A. Franciszek [Francesco] Maria Lanci // Lanci, Franciszek [Francesco] Maria // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T048986
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  4. Giergoń, Pawieł. Franciszek Maria Lanci (польск.). Historia sztuki. sztuka.net (17 студзеня 2009). Праверана 29 чэрвеня 2017.(недаступная спасылка)
  5. Зінчук, Раіса. Пружанскі палацык. Пружанскі палацык (8 студзеня 2014). Праверана 29 чэрвеня 2017.
  6. Francesco Maria Lanci (англ.). FamilySearch. Праверана 29 чэрвеня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]