Францішак Музіка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мастак Францішак Музіка (1900—1974, злева) і скульптар Стэфан Фрыдрых (1896—1982)

Францішак Музіка (26 чэрвеня 1900, Прага1 лістапада 1974) — чэшскі мастак.

Вучыўся ў АМ у Празе (19181924 гг.) і ў Парыжы (19251926 гг.). Выкладаў у Мастацка-прамысловай школе ў Празе (з 1945 г.). Член мастацкага аб'яднання «Дзеветсіл» (з 1921 г.) і таварыства мастакоў «Манес» (з 1923 г.). У творчасці звяртаўся да прыёмаў сюррэалізму, неакласіцызму і неарамантызму: карціны «Тры сястры» (1922 г.), «Сям'я» (1924 г.), «Нацюрморт з ракавінай на стале» (1927 г.), «Пейзаж» (1935 г.), «Барацьба» (1937 г.), «Бабіна лета» (1940 г.), «Сон», «Рэквіем» (абедзве 1943 г.), «Тэатр» (1944 г.), «Дрэва з акном. XIII» (1952 г.), «Вялікая дуга» (1965 г.), серыя карцін «З чэшскага краю» (1943 г.) і іншае. Працаваў у графіцы і тэатральна-дэкарацыйным мастацтве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музіка Францішак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 14.