Францішак Палацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Францішак Палацкі

Франці́шак Па́лацкі (чэшск.: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцы, Маравія — 26 мая 1876, Прага) — чэшскі гісторык, літаратар, палітык і грамадскі дзеяч.

Часта мянуецца «бацькам чэшскай гістарыяграфіі». Вышэйшае дасягненне — «Гісторыя народа чэшскага ў Чэхіі і Маравіі» у 5 тамах (нямецкае выданне — 1836—1876, чэшскае выданне — 1848—1876). Даведзеная да 1526. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі.

Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзела Нацыянальнага музея (1818—1841), з 1827 года па яго ініцыятыве музей пачаў навуковыя публікацыі на чэшскай мове.

Як палітык — прыхільнік і адзін з творцаў канцэпцыі аўстраславізму. Удзельнік рэвалюцыі 1848—1849. Крах планаў федэралістаў і імпрэза рэакцыі прымусілі яго ў 1852 годзе пакінуць палітыку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]