Франц Ёзэф Шпіглер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Франц Ёзэф Шпіглер (* 5 красавіка 1691, Ванген у Альгоі; † 15 красавіка 1757, Канстанц) — нямецкі мастак барока. Вядомы ў першую чаргу сваімі фрэскамі, якія ўпрыгожваюць між іншым некаторыя кірхі і кляштары ўздоўж Верхяшвабскага шляху барока. Асноўным творам мастака лічыцца манументальна-дэкаратыўны роспіс столі кафедральнага сабора ў абацтве Цвіфальтэн.
[правіць] Творы
- Фрэска ў замку Бонндорф у Шварцвальдзе, 1726
- Фрэска ў Царкве Святой Троіцы ў Канстанцы, 1740
