Франц фон Штук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франц фон Штук
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Franz von Stuck

Дата нараджэння:

23 лютага 1863({{padleft:1863|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:23|2|0}})

Месца нараджэння:

Тэтэнвайс

Дата смерці:

30 жніўня 1928({{padleft:1928|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:30|2|0}}) (65 гадоў)

Месца смерці:

Мюнхен

Вучоба:

Мюнхенская акадэмія мастацтваў

Стыль:

сімвалізм, мадэрн

Вядомыя працы:

карціны, віла Штука

Уплыў:

Арнольд Бёклін

Уплыў на:

Мюнхенскі сецэсіён,
Васіль Кандзінскі
Паўль Клее

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Франц фон Штук (ням.: Franz von Stuck; 23 лютага 186330 жніўня 1928) — нямецкі жывапісец і скульптар.

Сын вясковага млынара, Франц фон Штук вучыўся ў Каралеўскай школе мастацтваў і рамёстваў у Мюнхене, а затым у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Фон Штук захапляўся новымі мастацкімі тэхнікамі і жанрамі і разам з Вільгельмам Трубнерам заснаваў у 1892 г. Мюнхенскі сэцэсіён.

З 1895 Штук - прафесар Акадэміі мастацтваў, сярод яго вучняў - Васіль Кандзінскі, Паўль Клее, Іозеф Хенгэ, Георг Карс, Паўль Штольрайтэр і Генрых Штрыфлер. У 1906 г. Франц фон Штук атрымаў дваранскі тытул. У адным шэрагу з Францам фон Ленбахам і Фрыдрыхам Аўгустам фон Каўльбахам фон Штук з'яўляецца яскравым прадстаўніком мюнхенскай школы выяўленчага мастацтва.

Натхнёны творчасцю Арнольда Бёкліна, Штук пісаў карціны на сюжэты з свету фантазій і алегорый, сімвалічныя вобразы, як, напрыклад яго «Грэх» (1893) і «Вайна» (1894). Многія з яго буйнафарматных твораў адрознівае двухсэнсоўна-эратычная атмасфера.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jo-Anne Birnie Danzker u.a. (Hrsg.): Franz von Stuck und die Photographie. Inszenierung und Dokumentation. Prestel, München 1996, ISBN 3-7913-1657-5 (каталог выстаўкі)
  • Claudia Gross-Roath: Das Frauenbild bei Franz von Stuck. VDG, Weimar 1999, ISBN 3-89739-070-1.
  • Birgit Jooss: Ateliers als Weihestätten der Kunst. Der „Künstleraltar“ um 1900. Verein zur Förderung der Villa Stuck, München 2002, ISBN 3-923635-45-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]