Франчэска Альбані
| Франчэска Альбані | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Франчэска Альбані (італ. Francesco Albani або італ. Albano, 17 сакавіка або 17 жніўня 1578, Балоння - 4 кастрычніка 1660, там жа) — італьянскі мастак Балонскай школы.
Змест |
Біяграфія і творчасць [правіць]
Сын гандляра шоўкам. З 12 гадоў пачаў вучыцца ў школе Дзяніса Калверта, дзе пазнаёміўся з Даменікіна і Гвіда Рэні. Затым перайшоў у Акадэмію сямейства Карачы. У 1600 перабраўся ў Рым, дзе працаваў у палаца Фарнезэ, быў адным з найбольш блізкіх памочнікаў Анібале Карачы ў размалёўках царквы Сан-Джакама дэльі Спаньёлі і палаца Матэі ды Джові, затым працаваў у цэрквах Санта-Марыя-дэла-Пачэ, Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура і інш. Пасля 1625 года вярнуўся ў Балонні. Быў майстрам міфалагічных сюжэтаў («Венера, якая спіць», «Купанне Дыяны», «Выкраданне Еўропы» і інш), распрацоўваючы іх у стылістыцы, блізкай да ракако.
Вучні [правіць]
Сярод яго вучняў былі Андрэа Сакі і Карла Чыньяні.
Літаратура [правіць]
- Bolognini Amorini A. Vita del celebre pittore Francesco Albani. Bologna: Tip. della Volpe al Sassi, 1837
- Puglisi С. Francesco Albani. New Haven: Yale UP, 1999
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франчэска Альбані
