Франчэска Андрыёлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франчэска Андрыёлі
літ.: Pranciškus Andriolis
Імя пры нараджэнні Francesco Andriolli
Дата нараджэння 1794(1794)
Месца нараджэння
Дата смерці 1861(1861)
Месца смерці
Паходжанне італьянец
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак
Жанр скульптура, жывапіс
Вучоба

Франчэска Андрыёлі (польск.: Franciszek Andriolli, літ.: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Раверэта — май 1861, Вільня) — мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжання; бацька мастака-ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расію (1812), трапіў у палон. Пасля вызвалення з палону ажаніўся з полькай і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расійскае падданства. У Віленскім універсітэце атрымаў спецыяльнасць жывапісца і дэкаратара (1832), у Імператарскай Акадэміі мастацтваў ў Санкт-Пецярбургу — спецыяльнасць настаўніка малявання (1839). Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1830-я гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім кафедральным саборы ў Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаванне» для францысканскага касцёла Ушэсця Святой Дзевы Марыі ў Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Біржах.