Франчэска Граначы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франчэска Граначы
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Francesco Granacci
Дата нараджэння 23 ліпеня 1469(1469-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1543(1543-11-30) (74 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Жанр Жывапіс
Вучоба Даменіка Гірландая
Вядомыя працы «Тройца»
«Мадонна са св. Тамашам»
«Узнясенне дзевы Марыі»
«Дабравешчанне»
Уплыў Філіпіна Ліпі
Фра Барталамеа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франчэска Граначы (італ.: Francesco Granacci; 23 ліпеня 1469, Фларэнцыя, Італія — 30 лістапада 1543, там жа) — італьянскі мастак.

Франчэска Граначы вучыўся ў майстэрні Даменіка Гірландая і дапамагаў яму ў напісанні яго карцін, выкарыстоўваючы замест тэмперы алейныя фарбы. Па замове Ларэнца Медычы Граначы ўдзельнічаў у роспісе фларэнційскага Сан-Марка. Пазней ён працаваў з Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла і Рафаэлем.

«Дабравешчанне»

У 1508 годзе Граначы пераехаў у Рым, дзе разам з іншымі мастакамі дапамагаў Мікеланджэла ў роспісе Сіксцінскай капэлы.

На стыль Граначы аказалі ўплыў Філіпіна Ліпі і Фра Барталамеа.

Граначы згадваецца ў «Жыццяпісе мастакоў» Джорджа Вазары. Таксама згадваецца ў рамане пра Мікеланджэла Ірвінга Стоўна «Мукі і радасці».

«Іосіф прадстаўляе фараону бацьку і братоў»

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Christian von Holst: Francesco Granacci. Bruckmann, München 1974, ISBN 3765415499 (Italienische Studien. Folge 3, Band VIII)
  • Sydney Joseph Freedberg (1978). Pintura en Italia, 1500—1600. Editorial Cátedra, Madrid. ISBN 84-376-0153-3
  • Giorgio Vasari. Las Vidas de los más excelentes arquitectos, pintores y escultores italianos desde Cimabue a nuestros tiempos, Editorial Cátedra (2002), ISBN 84-376-1974-2
  • The Grove Dictionary of Art, MacMillan Publishers (2000).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]