Франчэска Петрарка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Франчэска Петрарка

Франчэска ПЕТРАРКА (іт. Francesco Petrarca) (20 ліпеня 1304 — 19 ліпеня 1374) — італьянскі паэт, мысліцель, вучоны, адзін з заснавальнікаў еўрапейскай гуманістычнай культуры эпохі Адраджэння.

Вывучаў права ў Манпелье, Балонні, быў членам ордэна францысканцаў, аднак сваё прызванне знайшоў у літаратурнай дзейнасці, услаўляючы творчую, духоўна разняволеную асобу. Яго «Канцаньерэ» («Кніга песень»), створаная на працягу ўсяго жыцця (апошняя рэдакцыя 1373—1374) і прысвечаная «мадонне Лаўры», адкрыла новую эру ў еўрапейскай паэзіі. Знаўца антычнай літаратуры, міфалогіі і філасофіі, нястомны шукальнік і збіральнік старажытных рукапісаў, Петрарка ўпершыню супрацьпаставіў ідэалізаваны свет класічнай старажытнасці пустой схаластыцы і невуцтву. Адраджэнне забытых вольнасцей, ідэалаў ісціны і прыгажосці стала спосабам сцвярджэння каштоўнасці чалавека, яго творчых здольнасцей і зямнога быцця. У сваіх філасофскіх трактатах «Аб сродках супраць пакут і радасцей» (1358—1366), «Аб маім уласным невуцтве…» (1367—1368) паэт бачыць прызванне чалавека не толькі ў самаўдасканаленні, але і ў служэнні грамадству. Паэтычны аўтапартрэт, створаны ім у адным з санетаў у «Кнізе песень», адкрывае ўнутраны свет чалавека гуманістычнай культуры. хору. Творы Ф.Петраркі з «Кнігі песень» на беларускую мову перакладалі Ю. Гаўрук, М. Дуброўскі, Л. Баршчэўскі, У. Скарынкін.

Літаратура[правіць]

  • Петрарка, Ф. Санеты. Дж. Г.Байран. Паломніцтва Чайльд-Гарольда: лірыка, паэмы. Верлен, П. У месяцавым ззянні: лірыка. Мн., 1994 (Школьная бібліятэка).
  • Дантэ Аліг'еры. Новае жыццё. Петрарка, Ф. Кніга песень / Перакл. У. Скарынкіна. Мн., 2011 (Бібліятэка сусветнай літаратуры).

Гл. таксама[правіць]