Франчэска Тоці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Франчэска Тоцці)
Футбол
Франчэска Тоці
Агульная інфармацыя
Мянушка Імператар Рыма
Нарадзіўся 27 верасня 1976(1976-09-27) (47 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 180 см[1]
Вага 82 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Нумар 10[2]
Маладзёжныя клубы
1983—1984 Сцяг Італіі Фарцітуда Лудзітар
1984—1986 Сцяг Італіі Сміт Трастэверэ
1986—1989 Сцяг Італіі Ладзіджані
1989—1992 Сцяг Італіі Рома
Клубная кар’ера[* 1]
1992—2017 Сцяг Італіі Рома 619 (250)
Нацыянальная зборная[* 2]
1992 Сцяг Італіі Італія (да 15) 6 (3)
1991—1992 Сцяг Італіі Італія (да 16) 13 (2)
1993—1995 Сцяг Італіі Італія (да 18) 14 (7)
1995—1997 Сцяг Італіі Італія (да 21) 8 (4)
1997 Сцяг Італіі Італія (да 23) 3 (0)
1998—2006 Сцяг Італіі Італія 58 (9)
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Германія 2006
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Бельгія/Нідэрланды 2000
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 чэрвеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франчэска Тоці (італ.: Francesco Totti; нар. 27 верасня 1976, Рым) — былы італьянскі прафесійны футбаліст, нападнік. Усю кар’еру, з 1992 па 2017 год, выступаў за футбольны клуб «Рома», дзе доўгі час быў капітанам. У складзе рымскага клуба чэмпіён Італіі 2001 і пераможца Кубка Італіі 2007. Чэмпіён свету 2006 года і віцэ-чэмпіён Еўропы 2000 года ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2002 і чэмпіянаце Еўропы 2004 года. Двойчы, у 2001 і 2004 годзе, прызнаваўся найлепшым іграком года ў Італіі. Зрабіў вялікі ўнёсак у перамогу моладзевай зборнай Італіі на чэмпіянаце Еўропы 1995 года. У асноўнай камандзе дэбютаваў у 1998 годзе. Уваходзіць у спіс 125 найлепшых футбалістаў свету, названам легендарным бразільскім футбалістам Пеле ў сакавіку 2004 года. З дзейсных футбалістаў Тоці забіў больш за ўсіх галоў у Серыі A — 250 (станам на 1 лістапада 2016 года).

У маі 2017 года абвясціў, што па заканчэнні сезону пакідае «Рому»[3]. Некаторы час пакідаў магчымасць працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце, але ў ліпені 2017 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на адміністрацыйную працу ў «Рому»[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Уваходзіць у спіс ФІФА 100
  • Чэмпіён Італіі 2001
  • Уладальнік Кубка Італіі 2007, 2008
  • Чэмпіён свету 2006
  • Залатая буца 2007 года

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]