Фраўэнкірхэ, Дрэздэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
царква
Фраўэнкірхэ
Frauenkirche
Фраўэнкірхэ
Фраўэнкірхэ
Каардынаты: 51°03′07″ пн. ш. 13°44′30″ у. д. / 51.051944° пн. ш. 13.741667° у. д. (G) (O) (Я)51°03′07″ пн. ш. 13°44′30″ у. д. / 51.051944° пн. ш. 13.741667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Германія
Месцазнаходжанне Дрэздэн
Канфесія евангелічна-лютэранская
Аўтар праекта Георг Бер
Сайт Афіцыйны сайт
Разваліны ў 1970 годзе

Фраўэнкірхэ (ням. Frauenkirche - «царква Багародзіцы») — евангелісцка-лютэранская царква ў Дрэздэне, адзін з найбольш значных сабораў горада. Пабудавана ў стылі барока па ўказанні саксонскага курфюрста і караля Польшчы Аўгуста Моцнага ў 1726-1743.

Папярэдніцай сабора была аднайменная царква, якая была пабудавана на гэтым месцы ў 14721539 гадах. Да 1722 гэтая царква прыйшла ў заняпад, для бяспекі з яе знялі званы. Новы храм узводзіў па сваім праекце архітэктар Георг Бер. Манументальнае 95-метровае збудаванне, разлічанае на 3500 месцаў і ўвянчанае велічэзным купалам, адрознівалася элегантнай знешняй немудрагелістасцю і цудоўным унутраным убраннем.

У гады Другой сусветнай вайны царква была цалкам разбураная падчас бамбаванняў Дрэздэна саюзнымі войскамі 13 лютага 1945 года. Улады ГДР пры недахопе фінансавых сродкаў прынялі рашэнне не аднаўляць яе як напамін нашчадкам аб мінулым.

У 1989 годзе быў заснаваны рух «Акцыя-Фраўэнкірхэ» па аднаўленню царквы з руін. Рух аформіўся ў таварыства «Грамадзянская ініцыятыва па аднаўленні Фраўэнкірхэ». Група зацікаўленых грамадзян на чале са сусветнавядомым дырыжорам і трубачом Людвігам Гютлерам заклікала пачаць збор сродкаў на аднаўленне царквы.

Аднаўленне сабора па гістарычных чарцяжах пачалося толькі пасля аб'яднання Германіі. У студзені 1993 года ў Дрэздэне ў раёне разбуранай царквы пачаліся археалагічныя працы. Першы камень у падмурак быў пакладзены 27 мая 1994 года. Непасрэднае будаўніцтва-аднаўленне будынка сабора пачалося ў 1996 годзе. Побач з аднаўляемай царквой усталявалі драўляную званічку з адзіным ацалелым званом Фраўэнкірхэ, які ўваходзіў у набор з чатырох званоў 1732 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Volker Rausch: Facility Management in kulturhistorischen Immobilien. Erarbeitung eines Konzeptes für die Instandhaltung und Pflege in kulturhistorischen Gebäuden am Beispiel der Frauenkirche Dresden. VDM Verlag Saarbrücken, 2010, ISBN 978-3-639-24125-9
  • Gerhard Glaser / Stiftung Frauenkirche Dresden (Hrsg.): Die Frauenkirche zu Dresden. Werden, Wirkung, Wiederaufbau, Dresden 2005, ISBN 978-3-937602-27-1
  • Reinhard Appel: Die Dresdner Frauenkirche, Köln 2005, ISBN 3-938323-11-6
  • Jürgen Helfricht: Die Dresdner Frauenkirche. Eine Chronik von 1000 bis heute. 7. Auflage, Husum 2010, ISBN 978-3-89876-122-2
  • Jürgen Helfricht: The Dresden Frauenkirche. Church of Our Lady. A chronicle from 1000 A.D. to the present. Husum 2010, ISBN 3-89876-122-3
  • Jürgen Helfricht: Dresden und seine Kirchen. Evangelische Verlagsanstalt, Leipzig 2005, ISBN 3-374-02261-8
  • Stiftung Frauenkirche Dresden (Hrsg.): Kirchenführer Frauenkirche Dresden. Evangelische Verlagsanstalt, Leipzig 2005, ISBN 3-374-02334-7
  • Siegfried Gerlach: George Bähr – Der Erbauer der Dresdner Frauenkirche. Ein Zeitbild. Böhlau Verlag, Köln 2005, ISBN 3-412-22805-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]