Фраўэнкірхэ, Мюнхен
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| царква | |
|
Фраўэнкірхэ
Frauenkirche |
|
| Фраўэнкірхэ | |
| Краіна | Германія |
| Горад | Мюнхен |
| Канфесія | каталіцкая |
| Епархія | Архідыяцэзія Мюнхена і Фрайзінга |
| Тып будынка | Царква |
| Архітэктурны стыль | Готыка |
| Будаўніцтва | 1468—1525 гады |
|
|
|
| Фраўэнкірхэ на |
|
Фраўэнкірхэ (ням.: Frauenkirche), афіцыйная назва Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі (ням.: Der Dom zu Unserer Lieben Frau) — самы высокі сабор Мюнхена, сімвал горада. Фраўэнкірхэ з'яўляецца кафедральным саборам каталіцкай архідыяцэзіі Мюнхена і Фрайзінга.
Гісторыя [правіць]
Будаўніцтва сабора ў стылі готыкі пачалося ў 1468 годзе і скончылася ў 1525 годзе.
У саборы могуць змясціцца 20 000 вернікаў, на момант заканчэння будаўніцтва насельніцтва Мюнхена складала ўсяго 13 000 чалавек. Вышыня сабора — 99 метраў. Па рашэнні рэферэндуму, які адбыўся ў 2004 годзе, у Мюнхене часова забаронена будаваць будынкі вышэй Фраўэнкірхэ, гэта значыць вышэй за 100 метраў.
Сабор размешчаны непадалёк ад галоўнай плошчы горада - Марыенплац.
Літаратура [правіць]
- Peter Pfister (Hrsg.): Die Frauenkirche in München (Schnell, Großer Kunstführer Bd. 235), Schnell & Steiner, Regensburg 2008; ISBN 978-3-7954-2031-4.