Фра Беата Анджэліка
| Фра Беата Анджэліка | |
![]() Пасмяротны партрэт Фра Беата Анджэліка пэндзля Лука Сіньярэлі, фрагмент фрэскі «Дзеяння Антыхрыста» (1501 г.) у Саборы Арвіета , Фларэнцыя |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Гвіда дзі П'етра |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Жанр: |
рэлігійны жывапіс |
| Стыль: | |
Фра Беата Анджэліка (Анжаліка, італ. Fra Beato Angelico, літар. «Брат Блажэнны Анёльскі», уласнае імя Гвіда дзі П'етра, італ. Guido di Pietro, імя ў пострыгу Джавані дзі Ф'езоле), (1400-1455) — італьянскі мастак эпохі Ранняга Адраджэння, дамініканскі манах.
Змест |
Імя[правіць]
Вазары назваў мастака «анёльскім» (італ. Angelico); дзякуючы яму мастак стаў вядомы пад імем Фра (брат, манах) Анджэліка. Вельмі рана яго пачалі называць Беата Анджелико, гэта значыць Блажэнны Анджэліка, але Ватыкан афіцыйна прылічыў яго да ліку блажэнных толькі ў 1984 годзе.
Біяграфія і творчасць[правіць]
Нарадзіўся ў 1400 годзе ў Вік'ё нэль Муджэла (Vicchio nell Mugello, паблізу Фларэнцыі). Уступіў у дамініканскі манастыр у Ф'езоле ў 1418.
Настаўнік не вядомы. Пачынаў дзейнасць з ілюстрацый рэлігійных кніг. Праца з буйнымі формамі пачалася з роспісу алтароў ў 1428? - 1433 манастыры Сан Марка (Фларэнцыя), калі некалькі манахаў з Ф'езолы пераехалі ў Фларэнцыю, каб распісваць адбудаваны Мікелоца манастыр. У 1445 Анжаліка выклікаў у Рым папа Яўген IV распісваць фрэскі цяпер не існуючай царквы Хрышчэння ў Ватыкане.
У 1447 годзе са сваім вучнем Беноца Гацолі распісваў фрэскі царквы ў Арвіета, а ў 1447-1450 гадах сцены капэлы Нікаліна ў палацы пап у Ватыкане. Іншым яго вучнем быў Антоніяца Рамана - важная постаць італьянскага жывапісу XV стагоддзя.
Памёр ў 1455 годзе, у Рыме. Пахаваны ў царкве Санта-Марыя-сопра-Мінерва, дзе яго магіла існуе да гэтага часу. Памяць благаслаўлёнага Фра Анжаліка святкуецца 18 лютага.
Для творчасці Фра Анджэліка ўласціва прастата каляровых рашэнняў, якая мяжуе з наіўнасцю, мяккі лірызм, уласцівы шматлікім майстрам кватрачэнта, шырокае выкарыстанне золата.
Галерэя[правіць]
-
«Укаранаванне Марыі», 1434-1435, Уфіцы
-
«Дабравешчанне» (фрагмент з «Выгнаннем з рая»), 1430-1432, Прада
Гл. таксама[правіць]
Спасылкі[правіць]
- Фра Беата Анджэліка на artcyclopedia.com
- Фра Беата у Web Gallery of Art (англ.)
- «Укаранаванне Богамаці» Беата Анджэліка (Галерэя Уфіцы) на Google Art Project
