Фрыда Кало
| Фрыда Кала | |
Фрыда Кало і Дыега Рывера. (1932) |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Каяакан, Мехіка, Мексіка |
| Жанр: |
мастачка |
Фрыда Кало́ (па-іспанску: Frieda Kahlo, 6 ліпеня 1907 года – 13 ліпеня 1954 года) — мексіканская мастачка, жонка Дыега Рыверы.
Біяграфія [правіць]
Фрыда Кало нарадзілася ў горадзе Коякан, недалёка ад Мехіка. Бацька быў мастаком і фатографам, маці – хатняй гаспадыняй. Акрамя Фрыды ў сям'і было яшчэ пяць сясцёр. Фрыда развівалася дзякуючы амаль выключна бацьку Гільерма, маці была вельмі рэлігійнай асобай і часта спрачалася з дачкой.
У дзяцінстве хварэла поліяміэлітам, з-за чаго ў яе на ўсё жыццё засталіся крыху дэфармаваныя ногі. Да канца жыцця яна насіла доўгія спадніцы, каб схаваць гэты недахоп.
У 18 гадоў, Кало трапіла ў сур'ёзную аварыю, якая паўплывала на ўсё яе жыццё. Пасля аварыі яна некалькі месяцаў нерухома ляжала ў шпіталі і пачала маляваць. Фрыда адмовілася ад кар'еры ўрача і занялася маляваннем.
У 1928 годзе яна стала сябрам Мексіканскай Камуністычнай партыі.
Яе працы, часта шакіруючыя, адлюстроўваюць боль і складанае жыццё жанчын. Значная частка партрэтаў, створаных Кало (55 з 143), з'яўляюцца аўтапартрэтамі, яны напоўненыя сімвалізмам, які часта базіруецца на асаблівасцях анатоміі. Ва ўсіх працах адчуваецца значны ўплыў мексіканскай культуры, які прадстаўлены ў яркіх колерах, з даданнем сумесі рэалізму і сімвалізму.
Яе працы хутка зацікавілі мастака Дыега Рыверу. Ён стаў партнёрам і мужам Фрыды ў 1929 годзе (праз некаторы час яны развяліся, а потым зноў ажаніліся). У 1930 годзе ў Фрыды здарыўся выкідыш. У наступным годзе, яна пазнаёмілася з доктарам Леа Элаэсарам, які стаў яе сябрам. Стан здароўя Кало стаў пагаршацца. У 1932 годзе, яна, разам з мужам пераехала ў Дэтройт. У гэты час памерла яе маці, а ў самой Фрыды адбыўся чарговы выкідыш. Пад уплывам гэтых здарэнняў Кало малюе карціну для Шпіталю Генры Форда. Муж Фрыды, у гэты час меў раман з яе сястрой.
У 1937 годзе, Фрыда Кало прымала ў сваім доме Льва Троцкага з жонкай, з якім ў Кало быў раман. У 1940 годзе Троцкі быў забіты. У 1938 годзе Кало мае сваю першую выстаўку ў Нью-Ёрку, якая прайшла вельмі паспяхова. У гэты час Фрыда мела блізкія адносіны з фатографам Нікаласам Мюрэем. Наступная выстаўка ў Парыжы прайшла таксама з вялікім поспехам, адну яе карціну нават набыў Луўр. Некаторы час Кало цікавілася сюррэалізмам, але хутка расчаравалася.
Бацька Фрыды памёр ад сардэчнага прыступу ў 1941 годзе. У 1950 годзе Кало мела сем аперацый на пазваночніку, які яна пашкодзіла яшчэ ў маладосці. Агулам яна правяла ў шпіталі дзевяць месяцаў. Пасля гэтага Фрыда магла рухацца толькі з дапамогай інваліднага крэсла, яна прымала моцныя болеспатольныя сродкі, што паўплывала на яе творчасць.
Яе творчасць, арыентаваная на жаночую тэматыку, стала сімвалам феміністычнага руху ў апошнія гады ХХ стагоддзя.
Памерла Фрыда Кало, хутчэй за ўсё, з-за самагубства, 13 ліпеня 1954 году. Яе прах змешчаны ў урну, знаходзіцца ў яе былым доме La Casa Azul(Блакітны дом) у Коякане. Сам дом зараз з'яўляецца музеем.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыда Кало
- Асобы
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Мехіка
- Памерлі 13 ліпеня
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Мехіка
- Мастакі паводле алфавіту
- Мастакі Мексікі
- Жанчыны-мастакі
- Сюррэалісты
- Камуністы Мексікі
- Трацкісты Мексікі
- Постаці ЛГБТ
- Асобы з ампутаванымі канечнасцямі
- Памерлі ад тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі
- Культура Амерыкі