Фрыда Пінта
| Фрыда Пінта Freida Pinto |
|
| Дата нараджэння: | 18 кастрычніка 1984 (28 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Бамбей, Індыя |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | 2008 — цяпер. час |
Фры́да Пі́нта (англ.: Freida Pinto; нар. 18 кастрычніка 1984, Бамбей, Індыя) — узыходная актрыса індыйскага кінематографа, якая сыграла адну з галоўных роляў у фільме «Мільянер з трушчоб».
Змест |
Біяграфія[правіць]
Фрыда Пінта нарадзілася і вырасла ў Бамбеі ў сям'і з партугальскімі каранямі. Бацькі Пінта каталікі з Мангалора[1][2][3]. Прозвішча «Пінта» з'яўляецца партугальскім прозвішчам, якое азначае «невялікая птушка». Партугальцы былі першымі еўрапейскімі каланізатарамі і пасяленцамі ў Індыі ў 1497 годзе. Бацька — Фрэдэрык Пінта, старэйшы менеджар філіяла банка Bank of Baroda, маці — Сільвія Пінта, выкладчыца школы St. John’s Universal High School, старэйшая сястра — Шарон Пінта, прадзюсар аднаго з навінавых каналаў тэлебачання NDTV[4].
Сям'я актыўна ўдзельнічала ў жыцці каталіцкай абшчыны ў Мангалоре і Мумбаі. Спачатку Пінта вучыцца ў школе St. Joseph School, якую паспяхова заканчвае са ступенню бакалаўра ў вобласці мастацтваў. Затым яна заканчвае каледж St Xavier’s College са ступенню бакалаўра мастацтваў па англійскай літаратуры. Цяпер яна пражывае ў Нью-Ёрку. Родная мова Фрыды — канкані.
Таксама Фрыда Пінта з'яўляецца прафесійнай танцоркай, захапляецца індыйскімі традыцыйнымі стылямі і сальсай[5].
Кар'ера[правіць]
З 2006—2007 гадоў Фрыда бярэ ўдзел у некалькіх тэлевізійных праектах, і здымаецца ў рэкламе. Таксама Фрыда ўдзельнічала ў «вандроўным» міжнародным тэлешоў «Full Circle», праехаўшы з ім усю Паўднёва-усходнюю Азію. Адносна частае мільганне на экранах ТБ прыносіць свае плады і яе запрашаюць на кастынг для ўдзелу ў здымках фільма «Мільянер з трушчоб».
Менавіта 2008 год стаў дэбютам Фрыды Пінта ў вялікім кіно. Фільм апынуўся паспяховым, прынёс вялікія зборы і ўдастоіўся «Оскара». Таксама карціна атрымала ўзнагароду People’s Choice Award, а ў 2009 — Golden Globe Awards.
У 2009 годзе актрыса была намінавана на прэмію BAFTA — за Лепшую Ролю другога плану, а таксама атрымала прыз Screen Actors Guild Award — за выбітную працу ў кіно.
Асабістае жыццё[правіць]
Фрыда Пінта з 2001 года сустракалася з Раханам Антаа, маркетолагам з Мумбая, але напачатку 2009 года Фрыда кінула Антаа. Яны пазнаёміліся яшчэ ў мумбайскім універсітэце Святога Хаўера, дзе Фрыда вывучала англійскую літаратуру, а Антаа чытаў хімію[6].
У 2009 годзе стала сустракацца з калегам па фільме Дэвам Патэлем[7].
Фільмаграфія[правіць]
| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 2008 | ф | Мільянер з трушчоб | Slumdog Millionaire | Latika |
| 2010 | ф | Ты сустрэнеш высокага незнаёмца | You Will Meet a Tall Dark Stranger | Dia |
| 2010 | ф | Мірал | Miral | Miral |
| 2011 | ф | Паўстанне планеты малп | Rise of the Planet of the Apes | Caroline |
| 2011 | ф | Вайна багоў | Immortals | Phaedra |
Зноскі
- ↑ Slumdog Millionaire star Freida Pinto’s amazing rise to fame , Daily Mirror (2009-01-26). Праверана 25 верасня 2010.
- ↑ Slumdog has done India proud, says Frieda's father , Daily News and Analysis (DNA) (2009-02-23). Праверана 29 красавіка 2009.
- ↑ Where are the Slumdog kids now? , Channel 4 News (2009-02-23). Праверана 29 красавіка 2009.
- ↑ D'Mello, Gerry The Newest Star on the Mangalorean Horizon-Freida Pinto. Daijiworld Media (2008-11-25). Праверана 25 лістапада 2008.
- ↑ 'Comedy is difficult'. Rediff News. Rediff (2008-06-16). Праверана 23 лютага 2008.
- ↑ Slumdog Millionaire star Freida Pinto 'dumped her secret husband after becoming a star' | Mail Online
- ↑ Freida Pinto & Dev Patel Are Dating, Says Mom | Dev Patel, Freida Pinto : Just Jared
Спасылкі[правіць]
- Фрыда Пінта(англ.) на сайце Internet Movie Database