Фрыдрых Фробель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель
ням.: Friedrich Wilhelm August Fröbel
Friedrich Fröbel.jpg
Дата нараджэння:

21 красавіка 1782({{padleft:1782|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:21|2|0}})

Месца нараджэння:

Обервайсбах, Шварцбург-Рудальштат

Дата смерці:

21 чэрвеня 1852({{padleft:1852|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:21|2|0}}) (70 гадоў)

Месца смерці:

Марыенталь, Браўншвейг

Краіна:

Германскі саюз

Навуковая сфера:

педагогіка

Вядомы як:

стваральнік першага дзіцячага садка

Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель на ВікіСховішчы

Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель або Фрэбель[1] (ням.: Friedrich Wilhelm August Fröbel, 21 красавіка 1782, Обервайсбах, Германія — 21 чэрвеня 1852) — нямецкі педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гётынгенскі і Берлінскі ўніверсітэты (1813).

Ствараў выхавальныя ўстановы для дзяцей дашкольнага ўзросту ў вёсках Цюрынгіі. У 18331840 гадах узначальваў сіроцкі прытулак у г. Бургдорф. У 1851 годзе гэтыя ўстановы зачынены ўладамі, а Фробель абвінавачаны ў прапагандзе сацыялістычных ідэй і атэізму.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

На яго погляды паўплывалі педагагічная канцэпцыя І. Г. Песталоці, ідэі нямецкай класічнай філасофіі.

Адстойваў прынцыпы даступнасці адукацыі для ўсіх дзяцей і дэмакратычны падход да адукацыйнай палітыкі. Лічыў, што ўсебаковае развіццё асобы магчыма, калі педагагічны працэс накіраваны на стварэнне непарыўных сувязей паміж мысленнем і дзеяннем, пазнаннем і ўчынкамі, ведамі і ўменнямі. Развіццё здольнасцей чалавека звязваў з яго працоўнай дзейнасцю.

Распрацаваў тэорыю гульні і методыку рухавых гульняў. Яго канцэпцыя паўплывала на вылучэнне дашкольнай педагогікі ў самастойную педагагічную дысцыпліну; сістэма выхавання стала пашыранай ў краінах Заходняй Еўропы, ЗША, Расіі і інш. У 18711917 гадах дзейнічалі Петраградскія фробелеўскія курсы, у 19081917 гадах — Фробелеўскі жаночы педагагічны інстытут у Кіеве.

Зноскі

  1. Паводле БЭ, Т.16

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]