Фрыдрых Хаберлант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фрыдрых Хаберлант (21 лютага 1826, Браціслава - 1 мая 1878, Вена) — аўстрыйскі натураліст. Бацька Г. Хаберланта.

Скончыў сельскагаспадарчую школу ў Машанмадзьяравар (1849); з 1851 ад'юнкт, з 1853 прафесар сельскагаспадарчага інстытута, створанага ў 1850 на аснове гэтай школы, з 1869 кіраўнік станцыі шаўкаводства ў Герцы, з 1872 прафесар батанікі ў Вышэйшай сельскагаспадарчай школе ў Вене. Вырашаў праблемы земляробства і раслінаводства з пазіцый фізікі і фізіялогіі раслін. Даследаваў усе фазы развіцця сельскагаспадарчых раслін і ўплыў на іх знешніх фактараў, залежнасць вільгацеўтрымальнай здольнасці глебы ад тэмпературы, вымярзання раслін і інш. Аўтар прац па штучнай ірыгацыі, акліматызацыі, шаўкаводстве, барацьбе са шкоднікамі і інш.