Фрыдэрык Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдэрык Сапега
польск.: Fryderyk Sapieha
Фрыдэрык Сапега. Партрэт з Кодзенскай галерэі, 1709
Фрыдэрык Сапега. Партрэт з Кодзенскай галерэі, 1709
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Ваявода мсціслаўскі
1647 — 1650
Папярэднік Мікалай Абрамовіч
Пераемнік Рыгор Друцкі-Горскі

Нараджэнне не пазней за 1599
Смерць не раней за 11 сакавіка 1650 і не пазней за 4 мая 1650
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Мікалай Міхайлавіч Сапега[1]
Маці Багдана з Масальскіх[d][1]
Жонка Крысціна з Пацеяў[d][1] і Ганна з Пацаў[d][2][1][…]
Дзеці няма
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдэрык Сапега (да 1585 — да красавіка 1650) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (зг. 1611), падкаморы віцебскі (1620—1637), староста гарадзенскі (1637—1650), ваявода мсціслаўскі (1647—1650); староста астрынскі (1611—1650).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, малодшы сын вялікага кухмістра літоўскага Мікалая Сапегі і Багданы з Масальскіх. Улюбёнец маці.[3]

Вучыўся ў Віленскай акадэміі, з 1599 года ў Інгальштаце.

Напярэдадні смерці бацька пераказаў Фрыдэрыку Астрынскае староства, на што ён 7 лістапада 1611 года як гаспадарскі дваранін атрымаў каралеўскае пацвярджэнне.[3]

У 1614 годзе атрымаў прывілей на Тупічаны Ваўкавыскага павета, па смерці Станіслава Лапатэцкага. У 1620 годзе атрымаў пацвярджэнне на ўрад падкаморага віцебскага[3]. У 1636 годзе атрымаў ад Казіміра Льва Сапегі староства гарадзенскае (пацверджана ў 1637 годзе).

Браў удзел у вайне са Швецыяй у 1626—1629 гадах, выправе на Смаленск у 1633—1634 гадах.

Выбіраўся паслом на соймы 1624, 1632, 1646, 1648 гадоў (у апошніх двух, відаць, не удзельнічаў праз пагаршэнне здароўя).

У 1647 годзе атрымаў урад ваяводы мсціслаўскага.

Пахаваны ў манастыры базылянаў у Чарлёне.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе (да 1623) з Крысцінай, дачкой земскага суддзі берасцейскага Фёдара Пацея і падкаморыны мельніцкай Ганны Іжыковіч[3]. У другім шлюбе (1644) з Ганнай з Пацаў. Нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 372—394.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]