Фрыз, архітэктура
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фрыз Пергамскага алтара
Фрыз (фр.: frise) — дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы або стужкі, якая ўвенчвае або атачае тую ці іншую частку архітэктурнага збудавання.
Класічная архітэктура [правіць]
Тут фрызам называецца сярэдняя частка антаблемента, размешчаная паміж архітравам і карнізам. У дарычным ордэры паласа фрыза чляніцца чаргаваннем трыгліфаў і метопаў. У іншых архітэктурных ордэраў фрыз выконваецца гладкім альбо ўпрыгожваецца неглыбокім скульптурным рэльефам.
Архітэктура Сярэднявечча і Новага часу [правіць]
Па-за строгіх рамак класічнай архітэктуры фрызам можа называцца і аздабленне верхняй частцы збудаванні ў выглядзе суцэльнай паласы паміж галоўнай бэлькай і карнізам, часта з упрыгажэннем. Паласа можа упрыгожвацца арнаментам, роспісам (маляўнічай выявай) або скульптурным рэльефам.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыз