Фрыцыс Розіньш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыцыс Розіньш
лат.: Fricis Roziņš
старшыня выканкама Савета рабочых, салдацкіх і беззямельных дэпутатаў Латвіі (Рэспублікі Іскалата)

Нараджэнне 19 сакавіка 1870(1870-03-19)
Смерць 7 мая 1919(1919-05-07) (49 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць латыш
Дзейнасць журналіст, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фры́цыс Розіньш або Фры́дрых Розіньш (лат.: Fricis Roziņš, меў мянушку Āzis (Казёл); 1870—1919) — латышскі марксіст і рэвалюцыянер, выдавец і журналіст. У 1891—1897 вучыўся ў Тартускім універсітэце.

З снежня 1917 да лютага 1918 гг. быў старшынёй Савета рабочых, салдацкіх і беззямельных дэпутатаў Латвіі (Рэспублікі Іскалата). З сакавіка 1918 г. — намеснікам народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР; быў таксама членам Прэзідыума Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВК). У 1919 г. камісарам земляробства ва ўрадзе Савецкай Латвіі.

Пахаваны ў Рызе.