Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі (26 красавіка 1696, Варшава, — 13 жніўня 1775, Варшава), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, літоўскі князь, вялікі канцлер літоўскі, падканцлер літоўскі, кашталян віленскі, вялікі падстолі літоўскі, прадстаўнік роду Чартарыйскіх.
У 1726 атрымаў узнагароду - Ордэн Белага Арла. 23 кастрычніка 1767 увайшоў у склад дэлегацыі Сойма, абранага пад ціскам рускага пасла Мікалая Рэпніна, створанай у мэтах вызначэння сістэмы рэспублікі.
Сям'я [правіць]
Ад шлюбу з Элеанорай Валдштэйн меў 3 дачкі і сына: Антаніну, Канстанцыю, Аляксандру і Антонія.
