Фрэдэрык Содзі
| Фрэдэрык Содзі | |
| англ.: Frederick Soddy | |
| 200px Фрэдэрык Содзі ў 1922 годзе |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
22 верасня 1956 (79 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Навуковы кіраўнік: | |
| Узнагароды і прэміі | |
Фрэдэрык Содзі (анг. Frederick Soddy; 2 верасня 1877, Істборн, Вялікабрытанія — 22 верасня 1956, Брайтан) — англійскі радыяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1921).
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1896). У 1900—02 ва ўніверсітэце Мак-Гіла (г. Манрэаль). 3 1904 ва ўніверсітэце г. Глазга, з 1914 прафесар Абердзінскага, у 1919—36 Оксфардскага ўніверсітэтаў.
Навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э. Рэзерфордам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У. Рамзаем; 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыядычнай сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К. Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж. Кранстанам, незалежна ад О. Гана і Я. Майтнер).
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць]
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Профіль Фрыдэрыка Содзі на афіцыйным сайце РАН
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Якаб Хендрык вант Гоф (1901) • Эміль Фішэр (1902) • Свантэ Арэніус (1903) • Уільям Рамзай (1904) • Адольф Баер (1905) • Анры Муасан (1906) • Эдуард Бухнер (1907) • Эрнэст Рэзерфорд (1908) • Вільгельм Оствальд (1909) • Ота Валах (1910) • Марыя Кюры (1911) • Віктар Грыньяр / Поль Сабацье (1912) • Альфрэд Вернер (1913) • Тэадор Рычардс (1914) • Рыхард Вільштэтэр (1915) • Фрыц Габер (1918) • Вальтэр Нернст (1920) • Фрэдэрык Содзі (1921) • Фрэнсіс Астан (1922) • Фрыц Прэгль (1923) • Рыхард Зігмондзі (1925) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 2 верасня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Постаці брытанскай фізікі
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены-карэспандэнты РАН, 1917—1925
- Члены-карэспандэнты АН СССР

