Фрэнсіс Бідл
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фрэнсіс Бідл (9 мая 1886, Парыж - 4 кастрычніка 1968, Масачусетс) — амерыканскі прававед і суддзя.
Сын прафесара прааы Пенсільванскага ўніверсітэта Алджэрнона Бідла. Прапраўнук Эдмунда Рэндальфа і далёкі сваяк Джэймса Мэдысан малодшага.
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1909, бакалаўр мастацтваў), ступень па праве там жа (1911).
Меў юрыдычную практыку ў Філадэльфіі.
У 1940-1941 гадах генеральны салісітар ЗША (прадстаўнік ўрада ў Вярхоўным судзе).
З 26 жніўня 1941 года па 26 чэрвеня 1945 г генеральны пракурор ЗША. Сышоў у адстаўку па патрабаванні прэзідэнта Трумэна.
Член Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу ад ЗША.

