Фрэнсіс Фукуяма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнсіс Фукуяма
англ.: Francis Fukuyama
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1952(1952-10-27)[1][2][…] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Yoshio Fukuyama[d]
Род дзейнасці пісьменнік, палітолаг, блогер, эканаміст, філосаф, фатограф
Навуковая сфера філасофія, эканоміка, паліталогія[3], economics and politics[d][3] і global politics[d][3][4]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Сайт fukuyama.stanford.edu (англ.)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фукуяма Фрэнсіс Ёсіхіра (англ.: Yoshihiro Francis Fukuyama, нар. 27 кастрычніка 1952, Чыкага) — амерыканскі філосаф, палітычны эканаміст і пісьменнік японскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фрэнсіс Фукуяма нарадзіўся 27 кастрычніка 1952 года ў Чыкага. Атрымаў ступень бакалаўра ў Карнельскім універсітэце (штат Нью-Ёрк), затым — ступень доктара палітычных навук у Гарвардскім універсітэце.

У 1979—1980, 1983—1989 і 1995—1996 гадах працаваў супрацоўнікам дэпартамента палітычных навук у даследчым цэнтры Rand Corporation (Каліфорнія, ЗША). У 1981—1982 і 1989—1990 гадах з’яўляўся супрацоўнікам аддзела палітычнага планавання дзярждэпартамента ЗША, дзе спачатку спецыялізаваўся па Блізкім Усходзе, а затым па Еўропе. У 1981—1982 гадах таксама ўваходзіў у склад амерыканскай дэлегацыі на егіпецка-ізраільскіх перамовах па пытанні палестынскай аўтаноміі.

У сусветна вядомай кнізе «Канец гісторыі і апошні чалавек» (англ.: The End of History and the Last Man) Фукуяма сцвярджае, што распаўсюд у свеце ліберальнай дэмакратыі заходняга ўзору сведчыць пра апошнюю кропку сацыякультурнай эвалюцыі чалавецтва і фармаванне канчатковай формы ўрада, канец веку ідэалагічных супрацьстаянняў, глабальных рэвалюцый і войнаў, а разам з імі — канец мастацтва, філасофіі ды інш.

У цяперашні час працуе прафесарам Школы паглыбленых міжнародных даследаванняў (Paul H. Nitze School of Advanced International Studies) пры Універсітэце Джона Хопкінса, а таксама дырэктарам праграмы міжнароднага развіцця SAIS і старшынёй рэдакцыйнага савета часопіса «Амерыканскія інтарэсы».

Кнігі на англійскай[правіць | правіць зыходнік]

  • The End of History and the Last Man. Free Press, 1992. ISBN 0-02-910975-2
  • Trust: The Social Virtues and the Creation of Prosperity. Free Press, 1995. ISBN 0-02-910976-0
  • The End of Order (1997)
  • The Great Disruption: Human Nature and the Reconstitution of Social Order. Free Press, 1999. ISBN 0-684-84530-X
  • Our Posthuman Future: Consequences of the Biotechnology Revolution. Farrar, Straus and Giroux, 2002. ISBN 0-374-23643-7
  • State-Building: Governance and World Order in the 21st Century. Cornell University Press, 2004. ISBN 0-8014-4292-3
  • America at the Crossroads: Democracy, Power, and the Neoconservative Legacy (Yale University Press, 2006). ISBN 0-300-11399-4

Зноскі

  1. Francis Fukuyama // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Francis Fukuyama // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Czech National Authority Database Праверана 14 жніўня 2023.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.