Фурункул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фурункул
МКХ-10 L02.02.
МКХ-9 680.9680.9
DiseasesDB 29434
MedlinePlus 001474 і 000825
MeSH D005667
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фурункул (-ёз; лац.: furunculus — зладзюжка), або скула — гнойна-амярцвяльнае запаленне валасянога мяшэчка  (англ.) і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненнем залацістых  (англ.) стафілакокаў. Узнікае праз забруджванне скуры хімічным рэчывам, мікратраўму, расчухванне і павышаную дзейнасць потавых і сальных залоз. Развіваецца на ўсялякім участку скуры, акрамя далоні і ступні. Множнае адначаснае і паслядоўнае ўзнікненне здараецца пры цукровым дыябеце. Пры зліцці і пашкоджанні глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі  (англ.) ўтвараецца карбункул. Ускладненне хваробы выклікае лімфадэніт і лімфангіт[1]. Праяўляецца праз пачырванне фурункула, на месцы якога адзначаецца боль і сверб[2].

Зноскі

  1. Фурункул // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 576. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6.
  2. Вольга Кулінковіч. Фурункулы не выціскаць // Звязда : газета. — 19 сакавіка 2011. — № 51 (26915). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]