Фурфурол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фурфурол
Фурфурол: хімічная формула
Фурфурол: выгляд малекулы
Агульныя
Хімічная формула C5H4O2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 96,08 г/моль
Шчыльнасць 1,16 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -36,5 °C
Тэмпература кіпення 161,7 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 98-01-1
SMILES

Фурфурол, фурфураль, 2-фуранкарбальдэгід (ад лац.: Furfur — вотруб'е) — араматычнае злучэнне, альдэгід, вытворнае фурана, C5H4O2.

Уяўляе сабой масляністую вадкасць жаўтаватага колеру (на паветры цямнее) з пахам свежага жытняга хлеба. Тэмпература плаўлення −38,7[1] °С, тэмпература кіпення 161,5[1] °C. Шчыльнасць 1,1594 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C)[1]. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Змешваецца з многімі арганічнымі растваральнікамі. Утварае азеатропныя сумесі з вадой, пентахлорэтанам і бромбензолам[1].

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Фурфурол можа быць атрыманы пры кіпячэнні з сернай кіслатой розных сельскагаспадарчых адходаў (сцёблы сланечніка, саломы, вотруб'я), а таксама драўніны. Пры гэтым адбываецца гідроліз геміцэлюлозы (аднаго з поліцукрыдаў клеткавых сценак расліны), утвараемыя пентозы (галоўным чынам, ксілоза) пад дзеяннем сернай кіслаты падвяргаюцца дэгідратацыі, якая вядзе да ўтварэння фурфурола. Фурфурол адганяецца разам з парамі вады.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Фурфурол выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці фурану, сільвіну, фурфурылавага спірту, 1,3-бутадыену, фурфуранавых смолаў, лекавых сродкаў, фунгіцыдаў. Таксама выкарыстоўваецца ў працэсах ачысткі нафты і алеяў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 506. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 250. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Альдэгіды