Футбольная Бундэсліга Германіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бундэсліга
Fußball-Bundesliga
Краіна  Германія
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 28 ліпеня 1962
Кол-ць каманд 18
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Другая Бундэсліга
Нацыянальныя турніры Кубак Германіі
Суперкубак Германіі
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца Баварыя Мюнхен (33-і тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваны Баварыя Мюнхен (33 тытулы)
Сайт www.bundesliga.de
сезон 2022/23

Бундэсліга (ням.: Bundesliga) — прафесійная футбольная ліга для нямецкіх футбольных клубаў, адзін з наймацнейшых футбольных дывізіёнаў ў свеце. З’яўляецца найвышэйшым дывізіёнам ў сістэме футбольных ліг Германіі. У ёй выступаюць 18 клубаў. Чэмпіянат праходзіць з жніўня па май, кожная каманда праводзіць 34 матчы. Па выніках сезона апошнія дзве каманды напрамую трапляюць у Другую Бундэслігу Германіі (Д2). Каманда, якая заняла 16-е месца, гуляе пераходныя матчы з 3-й камандай Другой Бундэслігі па выніках сезона.

Усе каманды Бундэслігі ўдзельнічаюць у розыгрышы Кубка Германіі. Пераможца Кубка Германіі гуляе матч з пераможцам Бундэслігі за Суперкубак Германіі.

Праводзіцца з 1963 года, да гэтага футбол у Германіі знаходзіўся на аматарскім узроўні.

Чэмпіёны[правіць | правіць зыходнік]

Клуб 1-е месца 2-е месца Чэмпіёнскія сезоны
Баварыя 33 10 1932, 1969, 1972, 1973, 1974, 1980, 1981, 1985, 1986, 1987, 1987, 1990, 1994, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023
Нюрнберг 9 3 1920, 1921, 1924, 1925, 1927, 1936, 1948, 1961, 1968
Барусія Дортмунд 8 11 1956, 1957, 1963, 1995, 1996, 2002, 2011, 2012
Шальке 04 7 10 1934, 1935, 1937, 1939, 1940, 1942, 1958
Гамбург 6 8 1923, 1928, 1960, 1979, 1982, 1983
Штутгарт 5 4 1950, 1952, 1984, 1992, 2007
Барусія Мёнхенгладбах 5 2 1970, 1971, 1975, 1976, 1977
Вердэр 4 7 1965, 1988, 1993, 2004
Кайзерслаўтэрн 4 4 1951, 1953, 1991, 1998
Кёльн 3 7 1962, 1964, 1978
Лейпцыг 3 2 1903, 1906, 1913
Гройтэр Фюрт 3 1 1914, 1926, 1929
Герта 2 5 1930, 1931
Вікторыя 1889 2 2 1908, 1911
Дрэзднер 2 1 1943, 1944
Гановер 96 2 0 1938, 1954
Гольштайн 1 2 1912
Карлсруэ ФФ 1 2 1910
Айнтрахт Франкфурт 1 1 1959
Фартуна Дзюсельдорф 1 1 1933
Блау-Вайс 1890 1 1 1905
Карлсруэ 1 1 1909
Вольфсбург 1 1 2009
Айнтрахт Браўншвайг 1 0 1967
Фрайбургер 1 0 1907
Мангейм 1 0 1949
Рот-Вайс Эсэн 1 0 1955

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]