Футбольная форма

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

У футбольных правілах Правіла 4: Экіпіроўка гульцоў вызначае вопратку і абутак, у якіх гульцы могуць выходзіць на поле.

Абавязковыя элементы[правіць | правіць зыходнік]

Шчыткі павінны быць цалкам закрытыя гетрамі. Яны павінны быць зробленыя з падыходнага матэрыялу (пластмаса, гума) і павінны забяспечваць дастатковую ступень абароны.

Экіпіроўка брамніка[правіць | правіць зыходнік]

Форма брамніка павінна адрознівацца ад формы палявых гульцоў і суддзяў.

Дадатковая экіпіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Дазваляецца дадатковая экіпіроўка пры ўмове, што яна бяспечная для самога гульца і для астатніх: павязкі, налакотнікі, накаленнікі. Брамнікі заўсёды носяць пальчаткі (хоць няма правіл, якія забараняюць рабіць гэта палявым гульцам). Дазволенае насіць ачкі для карыгавання зроку і абароны ад сонца або пражэктараў (пры ўмове, што яны не зваляцца і нікога не параняць).

Забароненая экіпіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Гульцы не могуць мець ніякай экіпіроўкі, якая можа быць небяспечнай для іх самых або для іншых гульцоў (уключаючы ювелірныя вырабы).

Ювелірныя вырабы і гадзіннікі безумоўна забароненыя. Заклейванне ювелірных вырабаў ліпкай стужкай лічыцца недастатковай мерай бяспекі. Таксама забароненыя скураныя і гумовыя рамяні і стужкі.

Забаронена паказваць схаваныя пад футболкай лозунгі або рэкламу. За гэта гулец штрафуецца арганізатарам спаборніцтва.

Пакаранні за парушэнні[правіць | правіць зыходнік]

Гульню спыняць не абавязкова. Як толькі мяч апынаецца па-за гульнёй, гулец выходзіць з поля і выпраўляе экіпіроўку. Як толькі мяч ізноў апынаецца па-за гульнёй, суддзя правярае экіпіроўку і дазваляе (або не дазваляе) увайсці на поле. Калі гулец заходзіць на поле без дазволу суддзі, яму паказваецца жоўтая картка.

Пасля вынясення папярэджання гульня ўзнаўляецца вольным ударам у карысць процілеглай каманды.

Запасныя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Праверка правільнасці экіпіроўкі гульцоў, якія выходзяць на замену, уваходзіць у абавязкі запаснога арбітра. Запасныя гульцы, якія не ўдзельнічаюць у матчы, павінны знаходзіцца ў трэніравальнай форме, адрознай ад футбалістаў на поле.

Судзейскі склад[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны суддзя, яго памочнікі і запасны суддзя апранаюць экіпіроўку, якая адрознівае іх па колеры ад гульцоў абедзвюх каманд. Звычайна выкарыстоўваюцца чорны або жоўты колеры. Футболка галоўнага суддзі мае кішэнь, для нататніка і картак.