Футурызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Умберта Бачоні. Горад устае, 1910
Антоніа Сант'Эліа — Урбаністычны малюнак

Футурызм (лац.: futurum — будучае) — агульная назва мадэрнісцкіх мастацкіх рухаў у выяўленчым мастацтве і літаратуры 19101920-х гг. у Італіі і Расіі.

У аснове праграмных прынцыпаў футурызму былі ідэі стварэння «мастацтва будучага», адмаўлення ад традыцыйнай культуры, яе мастацкіх норм і каштоўнасцей, культываваў эстэтыку ўрбанізму і машыннай індустрыі, узвышаў індустрыяльную цывілізацыю і сучасны вялікі горад.

Асноўныя прадстаўнікі — Ф. Марынеці, У. Бачоні, Дж. Северыні, В. Хлебнікаў, І. Севяранін, В. Каменскі і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]