Фэй Данаўэй
| Фэй Данаўэй Faye Dunaway |
|
| На кінафестывалі ў Гданьску (2008) | |
| Імя пры нараджэнні: | Дораці Фэй Данаўэй |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 14 студзеня 1941 (72 года) |
| Месца нараджэння: | Баскам, Штат Фларыда, ЗША |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | 1965 — цяпер. час |
| IMDb: | ID 0001159 |
| Узнагароды: |
«Оскар» (1976) |
Фэй Данаўэй (англ.: Faye Dunaway, нар. 14 студзеня 1941 г.) — амерыканская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» (1977).
Біяграфія [правіць]
Дораці Фэй Данаўэй (англ.: Dorothy Faye Dunaway) нарадзілася 14 студзеня 1941 года ў Баскаме, штат Фларыда, у сям'і унтэр-афіцэра Джона МакДаўэл Данауэя і хатняй гаспадыні Грэйс Эйпрыл. Яе бацька загінуў у гады Другой сусветнай вайны ў час амерыканскай кампаніі ў Еўропе.
Данаўэй вучылася на тэатральным аддзяленні Бостанскага, а затым Фларыдскага ўніверсітэта. У 1962 годзе яна ўступіла ў трупу амерыканскага нацыянальнага тэатра, з чаго і пачалася яе акцёрская кар'ера. У тым жа годзе яна дэбютавала на Брадвеі ў пастаноўцы «Чалавек на ўсе часы».
Упершыню на кінаэкранах Фэй Данаўэй з'явілася ў 1967 годзе — спачатку ў невядомых карцінах «Паспяшайся закат» і «Здарэнне», а затым у галоўнай ролі ў гангстэрскім трылеры Артура Пена «Боні і Клайд», якая прынесла ёй намінацыю на «Оскар». Праз год актрыса згуляла галоўную ролю ў культавым фільме-рабаванні «Афёра Томаса Краўна», стаўшы да таго часу адной з новых яркіх зорак Галівуду. Праз трыццаць гадоў Данаўэй з'явілася і ў рэмейку дадзенай карціны, дзе выканала невялікую ролю псіхатэрапеўта.
У 1970-х Данаўэй заставалася адной з вядучых амерыканскіх актрыс, што падмацоўвалася паспяховымі ролямі ў фільмах «Маленькі вялікі чалавек» (1970), «Тры мушкецёры: Падвескі каралевы» (1973), «Кітайскі квартал» (1974), «Тры дні Кондара» (1975) і «Тэлесетка», роля журналісткі Даяны Крыстэнсен у якім прынесла ёй прэміі «Оскар» і «Залаты глобус».
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фэй Данаўэй- Фэй Данаўэй(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Фэй Данаўэй(англ.) на сайце Internet Broadway Database
| Прэмія «Оскар» за лепшую жаночую ролю | |
|---|---|
|
Сафі Ларэн (1961) · Эн Бэнкрафт (1962) · Патрыцыя Ніл (1963) · Джулі Эндрус (1964) · Джулі Крысці (1965) · Элізабет Тэйлар (1966) · Кэтрын Хепбёрн (1967) · Кэтрын Хепбёрн / Барбра Стрэйзанд (1968) · Мэгі Сміт (1969) · Гленда Джэксан (1970) · Джэйн Фонда (1971) · Лайза Мінелі (1972) · Гленда Джексан (1973) · Элен Бёрсцін (1974) · Луіза Флетчэр (1975) · Фэй Данаўэй (1976) · Даян Кітан (1977) · Джэйн Фонда (1978) · Салі Філд (1979) · Сісі Спейсек (1980) Поўны спіс ·(1928—1940) ·(1941—1960) ·(1961—1980) ·(1981—2000) ·(2001 — цяперашні час) |
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю — драма | |
|---|---|
|
Джэральдзін Пейдж (1961) • Джэральдзін Пейдж (1962) • Леслі Каран (1963) • Эн Бэнкрафт (1964) • Саманта Эгар (1965) • Анук Эмэ (1966) • Эдыт Эванс (1967) • Джаан Вудвард (1968) • Жэнеўеў Бюжо (1969) • Элі Макгроу (1970) • Джэйн Фонда (1971) • Ліў Ульман (1972) • Марша Мейсан (1973) • Джына Роўлендс (1974) • Луіза Флетчэр (1975) • Фэй Данаўэй (1976) • Джэйн Фонда (1977) • Джэйн Фонда (1978) • Салі Філд (1979) • Мэры Тайлер Мур (1980) Поўны спіс · (1943—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |
Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю другога плану — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлестужка 1981—2000 Шаблон:Прэмія «Эмі» ў катэгорыі Лепшая запрошаная актрыса ў драматычным тэлесерыяле 1974—2000