Фюрарбау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фюрэрбаў)
Сучасны выгляд будынка

Мюнхенскі будынак «Фю́рарбау» (ням.: Führerbau — Дом фюрара) быў узведзены ў 19331937 гг. архітэктарам Паўлем Людвігам Траостам. Першыя архітэктурныя праекты будынка датаваны 1931 г. Будаўнічыя працы завяршыліся праз тры гады пасля смерці архітэктара.

У часы нацыянал-сацыялізму «Фюрарбау» служыла рэзідэнцыяй Адольфа Гітлера. Разам з Адміністрацыйным будынкам НСДАП ён завяршае ўсходнюю частку архітэктурнай кампазіцыі плошчы Кёнігсплац. У будынку «Фюрарбау» адбылося падпісанне Мюнхенскага пагаднення 1938 г.

У 1945 г. у «Фюрарбау» і Адміністрацыйным будынку НСДАП размясціўся цэнтральны ў Паўднёвай Германіі пункт збору (Central Collecting Point) вывезенага нацыянал-сацыялістычнымі арганізацыямі з Еўропы «трафейнага мастацтва» — перамешчаных культурных каштоўнасцяў. Тут ажыццяўлялася іх перадача законным уладальнікам.

У цяперашні час ў былым «Фюрарбау» па адрасу Арцысштрасэ12 размяшчаецца Мюнхенская вышэйшая школа музыкі і тэатра.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Alexander Krause: Arcisstraße 12. Palais Pringsheim- Führerbau- Amerika Haus- Hochschule für Musik und Theater 2005, ISBN 3-8652-0094-x
  • Ulrike Grammbitter, Iris Lauterbach: Das Parteizentrum der NSDAP in München 2008, ISBN 978-3-422-02153-2

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]