Фёдар Іванавіч Буслаеў
З Вікіпедыя.
Фёдар Іванавіч БУСЛАЕЎ (13 красавіка 1818—31 ліпеня 1897), гісторык рускай мовы, выдавец старажытных рукапісаў. Шмат увагі надаваў даследаванню рускага фальклору, помнікаў старажытнарускай літаратуры. Адным з першых паставіў пытанне аб неабходнасці вывучаць творы старажытнарускай літаратуры ў цеснай сувязі з выяўленчым мастацтвам, звяртаў увагу не толькі на змест помніка, але і на яго эстэтычную каштоўнасць, падкрэсліваючы непарыўнае адзінства мовы, паэзіі і міфалогіі. Вынікі даследаванняў Буслаева абагульненыя ў «Гістарычных нарысах рускай народнай славеснасці і мастацтва» (Спб., 1861).
Літ.:
- Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. М, 2000. - 1040 с.

