Фёдар Іванавіч Сухавіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Іванавіч Сухавіла
Дата нараджэння 7 студзеня 1917(1917-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1994(1994-03-01) (77 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр маляваныя дываны
Мастацкі кірунак прымітывізм
Вядомыя працы «Відок з лебядзямі»[1]
«Пейзаж з касцёлам»[2]
«Ваза з букетам» [3]
«Букет у вазе» [4]
Уплыў Язэп Драздовіч

Фёдар Іванавіч Сухавіла (7 студзеня 1917, в. Крывічы, цяпер Глыбоцкі раён1 сакавіка 1994[5]) — беларускі самабытны мастак, майстар маляваных дываноў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З дзяцінства знаходзіўся ў гушчы народнага творчага працэсу. У школьныя гады шмат маляваў, яму пашчасціла назіраць за творчай дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў станковым жывапісу і роспісу дываноў, і гэта спрыяла выбару будучага рамяства.

За ўвесь перыяд творчай дзейнасці, які неаднаразова перарываўся на доўгія гады, стварыў больш за 100 размаляваных дываноў і куфраў, велікодных яек і іншых прадметаў — такарных, сталярных і бандарных прадметаў. У іх наглядна праявіліся высокія выканальніцкія і эстэтычныя ўласцівасці.

Маляваныя дываны мастак заўсёды будаваў па ўстоянаму кампазіцыйнаму прынцыпе: у цэнтры палатна — камбінаваны букет кветак у дэкаратыўнай вазе, па перыметры дывана — арнаментальнае абрамленне са стылізаванымі элементамі расліннага характару. Аўтар выкарыстоўваў для сваіх твораў чорны фон і дамагаўся асаблівай гучнасці колеру за кошт кантрасту светлага і цёмнага[6].

Значная колькасць твораў захоўваецца ў зборы Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Зноскі