Фёдар Андрэевіч Махноў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фёдар Махноў і жонка Ефрасіння

Фёдар Андрэевіч Махноў (6 чэрвеня (18 чэрвеня) 1878, в. Касцюкі на Старасельшчыне — 28 жніўня (10 верасня) 1912, хутар недалёк ад Старага Сяла) — чалавек надзвычайнага росту і фізічнай сілы, «беларускі волат», адзін з самых высокіх людзей у гісторыі[1] Меў рост 285 см[2], даўжыню ступні 51 см. У 1890-я Ф. М. наведаў з цыркам амаль усю Еўропу і ЗША.

Помнік на магіле Фёдара Махнова

Прычына адносна ранняй смерці Ф. М. невядомая, магчыма, што ад хваробы лёгкіх. Шкілет Ф. М. быў эксгумаваны ў 1920-я гг. і перададзены на кафедры анатоміі Мінскага медінстытута і там захоўваўся, у гады вайны знік. У даваенны час анатамы даследавалі шкілет і высвятлілі, што ў мужчыны была акрамегалія, выкліканая гарманальным парушэннем, якая ўзмацняе рост арганізма[3].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У вясковай школе Старога Сяла існуе музей Махнова, дзе сярод іншага захоўваюцца ложак волата. Улетку 2012 года на чыгуначнай станцыі вёскі плануецца адкрыць помнік натуральную велічыню[3].

Зноскі

  1. Магчыма, што самы высокі чалавек у гісторыі.
  2. Гэтая лічба, паводле «Помнікаў…», была пацверджаная нямецкім антраполагам Ф. фон Лушанам у 1903; але паводле пераказу звестак фон Лушана і Лісаўэра ў артыкуле дэ Хердэра, рост Махнова складаў 238 см (спасылка на Der Riese Machnow. Ztschr Ethnologie 35:479-481, 1903). Сустракаецца лічба 254 см, напр., на надмагільным помніку, але яна, відавочна, недакладная, бо тычыцца росту Ф. М. у 16-гадовым узросце.
  3. 3,0 3,1 Белорусу поставят памятник как самому высокому человеку в мире

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Падліпскі. Асілак з веліканавага хутара // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №4, 1987. С.43—44.
  • Wouter W. de Herder [2008]. Acromegaly and gigantism in the medical literature. Case descriptions in the era before and the early years after the initial publication of Pierre Marie (1886). — SpringerLink.com
Commons