Фёдар Антонавіч Туманскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Антонавіч Туманскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1799
Месца нараджэння Украіна, Расійская імперыя
Дата смерці 1853[1]
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя
Бацька Q124653391?
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, дыпламат
Гады творчасці 1820-я гг.

Фёдар Антонавіч Туманскі (1799 або пачатак 1800-х гг., Украіна — 5 ліпеня 1853, Сербія, Бялград) — паэт пушкінскага часу, дыпламат, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Стрыечны брат паэта Васіля Іванавіча Туманскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у Шляхетным пансіёне пры Маскоўскім Універсітэце. Усё жыццё праслужыў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі.

У 1820-х гадах быў прызначаны консулам у Ясах. Часта наведваў Кішынёў ды Адэсу, дзе сустракаўся з Пушкіным, які ў той час пражываў там. Да гэтага часу адносіцца «Адказ Ф. А. Т.» (руск.: «Ответ Ф. А. Т.»), напісаны Пушкіным у Кішынёве, па чытанні аднаго з вершаў Туманскага.

Апошнія гады жыцця правёў у Бялградзе, куды быў прызначаны консулам і дзе памёр у 1853.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў не шмат. У друку з'явілася толькі восем яго вершаў, у альманаху «Северные цветы» («Паўночныя кветкі») барона Дэльвіга.

Найбольш знакамітым ягоным творам з'яўляецца хрэстаматыйны верш «Птушачка» (руск.: «Птичка»), упершыню надрукаваны ў 1827 годзе. Гэты верш, дзякуючы якому Фёдар Антонавіч Туманскі трапіў у літаратурны летапіс, быў створаны падчас «паэтычнага спаборніцтва» паміж Туманскім, Пушкіным і Дэльвігам. Мэтай спаборніцтва было стварэнне верша на пэўную тэму, абмежаванага двума чатырохрадкоўямі, напісанымі чатырохстопным ямбам. З боку Пушкіна з'явіўся верш «Птушачка» (руск.: «Птичка», 1823 год), з боку Дэльвіга — верш «Да птушачкі, адпушчанай на волю» (руск.: «К птичке, выпущенной на волю», 1823 год).

«Птушачка» быў пакладзены на музыку Цэзарам Кюі і іншымі кампазітарамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]