Фёдар Аскаравіч Гаўсман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Аскаравіч Гаўсман
Дата нараджэння 20 кастрычніка (1 лістапада) 1868
Месца нараджэння
Дата смерці 1944[1]
Месца смерці
Маці Agnes Hausmann[d]
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец, урач, тэрапеўт, загадчык кафедры
Навуковая сфера тэрапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1912)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фёдар Аскаравіч Гаўсман

Фёдар (Тодар[3], Тэадор[4]) Аскаравіч Гаўсман, ням.: Theodor Hausmann (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Броўск, Свіслацкі раён, ў Гродзенскай вобласці — 1944, паводле іншых звестак — 1943[5]) — беларускі савецкі тэрапеўт. Акадэмік АН БССР (1933), доктар медыцынскіх навук (1912), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931)[6].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Броўскім лясніцтве Гродзенскай губерні ў сям’і ляснічага — балтыйскага немца</ref>[7].

Сярэднюю школу скончыў у Рэвелі, пасля чаго паступіў на медыцынскі факультэт  (эст.) Юр’еўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1894 годзе[7][8][9].

У 1901—1902 гадах працаваў у Берліне звышштатным асістэнтам у прафесара К. Эвальда  (руск.) — аднаго з заснавальнікаў гастраэнтэралогіі. У 1903—1909 гадах працаваў у Арле. У час Руска-японскай вайны (1904—1905 гады) знаходзіўся ў рускай арміі[7].

У 1909—1911 гадах Гаўсман працаваў празектарам  (руск.) і загадчыкам хіміка-бактэрыялагічнага кабінета ў земскай бальніцы  (руск.) ў Тульскай губерні[7].

Падчас Першай сусветнай вайны Гаўсману давялося пакінуць Германію і вярнуцца ў Расію, дзе яго прызвалі на ваенную службу — і ён працаваў тэрапеўтам у ваенных шпіталях. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Гаўсман уладкаваўся прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1918—1924 гады працаваў на кафедры прыватнай паталогіі і тэрапіі, а таксама кансультантам у Дзяржаўным інстытуце скурных і венерычных хвароб[10][7][8]..

У 1924 годзе Гаўсман узначаліў арганізаваную ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (МДМІ) кафедру ўнутраных хвароб № 1 (у той час кафедра 2-й тэрапеўтычнай клінікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта[11]. З 1924 года да 1941 года быў прафесарам і загадчыкам клінікай шпітальнай тэрапіі медыцынскага факультэта Белдзяржуніверсітэта (з 1930 года — Мінскага медыцынскага інстытута)[7][8][6].

З 1931 года — Заслужаны дзеяч навукі БССР. З 1933 года — Акадэмік Беларускай Акадэміі навук[7].

У 1934 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі ці медыцыне.[12].

Адначасова ў 1936—1941 загадчык Медыцынскага навукова-даследчага кабінета АН БССР[7][8].

Падчас нацысцкай акупацыі (1941—1944 гады)[правіць | правіць зыходнік]

Падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі  (руск.) войскамі нацысцкай Германіі Гаўсман адразу пачаў актыўна супрацоўнічаць з гітлераўцамі. Акадэмія навук і медыцынскі факультэт, дзе ён працаваў, закрыліся з-за вайны, але яму далі пасаду і аклад кансультанта гарадской бальніцы. Будучы фольксдойчэ, Гаўсман спадзяваўся перабрацца ў нацысцкую Германію, але ў гэтым акупацыйныя ўлады яму адмовілі[13].

Калі ў Гаўсмана з’явіліся праблемы са здароўем, ён у 1942 годзе паехаў у Берлін і зрабіў там аперацыю на мачавым пузыры[13].

Вярнуўшыся пасля лячэння ў Мінск, Гаўсман працягнуў сваю навуковую дзейнасць. Напрыклад, у 1943 годзе ў нямецкім медыцынскім часопісе быў апублікаваны яго артыкул пра туберкулёз[14], а ў раздзеле пра аўтара паведамлялася, што ён былы дырэктар першай медклінікі Мінска, а цяпер працуе ў ваенным шпіталі 2/609[15].

Гаўсман цалкам падзяляў нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў  (руск.), і добраахвотна педантычна паведамляў нацыстам аб выяўленых ім яўрэях. Адразу пасля акупацыі ён выдаў нацыстам усіх вядомых яму ўрачоў-яўрэяў. Ужо 5 ліпеня 1941 года па спісе, складзеным Гаўсманам, былі звольненыя з гарадскіх бальніц дзясяткі ўрачоў-яўрэяў і медсясцёр, сярод якіх: прафесар Лазар Якаўлевіч Сітэрман, Макс Аляксандравіч Дворжац, вядомы мінскі неўрапатолаг Яўхім Маркавіч Бяркоўскі, загадчыкі аддзяленнямі Майсей Сямёнавіч Берман, Любоў Маркаўна Лапатко і іншыя. Гаўсман асабіста пераследваў вядомага мінскага неўрапатолага Сяргея Міхайлавіча Афонскага, неаднаразова нагадваючы немцам пра тое, што жонка гэтага лекара — яўрэйка. Афонскі не жадаў адмаўляцца ад сваёй жонкі і нават пагадзіўся з патрабаваннем нацыстаў на бессэнсоўную і здзеклівую прымусовую стэрылізацыю  (руск.) сваёй пажылой і бяздзетнай жонкі, каб выратаваць ёй жыццё. Але затым ад Афонскага ўсё роўна запатрабавалі ўласнаручна забіць сваю жонку, і тады муж і жонка здолелі бегчы ў Гродна, спадзеючыся там згубіцца. Але Гаўсман арганізаваў праз сваіх гродзенскіх калег-медыкаў сачэнне і злоў сям’і Афонскіх, якіх у снежні 1941 года расстралялі[16][17][18].

Перад вызваленнем Беларусі савецкімі войскамі ў 1944 годзе Гаўсман з жонкай бег разам з немцамі, якія адступалі. У гэтым жа годзе ў Інсбруку ён памёр падчас аперацыі на жоўцевым пузыры ў выніку перытаніту[19]. Аднак ёсць яшчэ некалькі непацверджаных версій года, месца і прычыны смерці Гаўсмана, паводле якіх ён памёр у 1943 годзе, і не ў Інсбруку, а ў Чэхіі. Таксама ёсць непацверджаныя сведчанні, што ён памёр не ад хваробы, а быў пакараны [Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны|савецкімі партызанамі]] за актыўнае супрацоўніцтва з нацыстамі[20].

Пасля вайны дзейнасць Гаўсмана ў акупаваным Мінску была прызнана злачынствам, і ў лістападзе 1947 года яго пасмяротна пазбавілі звання акадэміка, яго кнігі былі канфіскаваныя з фондаў бібліятэк, а яго імя больш не значылася ў энцыклапедыях да 1981 года. Аднак пасля па не апублікаваных да гэтага часу (2020 год) меркаваннях ён быў рэабілітаваны і пасмяротна адноўлены ў акадэмічных і навуковых званнях.[21][20].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Праводзіў даследаванні ў галіне пальпацыі  (руск.) страўнікава-кішачнага тракту. Прапанаваў шэраг лабараторных метадаў даследавання: рэакцыю на урабілін  (руск.)[22][23], метад дыягностыкі схаваных захворванняў нырачных лаханак, метад праслухвання глытальных шумоў і іншае[6].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш 210 навуковых прац, у т. л. 5 манаграфій[24].

Асноўныя працы[24]:

  • Theodor Hausmann. Die methodische Intestinalpalpation mittels der topographischen Gleit- und Tiefenpalpation, und ihre Ergebnisse mit Einschluss der Ileocoecalgegend, und mit Berücksichtigung der Lageanomalien des Darmes, 1910
  • Основы методического прощупывания желудочно-кишечного тракта с помощью топографической скользящей глубокой пальпации. М.: А. А. Карцевъ, 1912.
  • Этиология и лечение цинги. М., 1917.
  • Проблема внелегочного туберкулеза, патогенез и профилактическое лечение его с помощью туберкулина. Мн.: Гизбел, 1939.

Зноскі

  1. Fedor Oskarovič Gausman // NUKAT — 2002.
  2. а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-317234&strq=l_siz=20
  3. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940 / Кніга 1
  4. ГАУСМАН Федор Оскарович Архівавана 12 снежня 2018. (руск.)
  5. Hausmann, Theodor(недаступная спасылка) (ням.)
  6. а б в Гаусман Фёдор Оскарович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  7. а б в г д е ё ж Гаусман Фёдор Оскарович Архівавана 26 верасня 2020. Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси
  8. а б в г Памяти учёного: Гаусман Фёдор Оскарович Архівавана 6 ліпеня 2020. Национальная академия наук Беларуси
  9. Федор Оскарович Гаусман (1868—1944) Архівавана 11 кастрычніка 2014. (руск.)
  10. «Zwischen sowjetischer Medizin und Volksdeutschtum: Der Internist Theodor Hausmann» 2016, с. 96.
  11. История. Кафедра внутренних болезней № 1. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 15 жніўня 2020.
  12. The Nobel Prize. Nomination Archive. Theodor Hausmann. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2014. Праверана 10 жніўня 2020.
  13. а б «Zwischen sowjetischer Medizin und Volksdeutschtum: Der Internist Theodor Hausmann» 2016, с. 100f.
  14. Die okkulte Tuberkulose (Bronchadenitis) als Kausalfaktor beim Entstehen einer Psoriasis und die Heilwirkung der Tuberkulintherapie (руск.)
  15. Из описания статьи о туберкулезе, поступившей в редакцию немецкого медицинского журнала в ноябре 1942 г. (руск.)
  16. Афонский Сергей Михайлович Архівавана 15 студзеня 2020., Виртуальный музей Слонимского государственного медицинского колледжа Архівавана 17 ліпеня 2020.
  17. Эренбург И. Г., Алигер М. И., Гроссман В. С. Черная книга. — М.: Corpus, 2015. — 768 с. — ISBN 978-5-17-085233-8.
  18. И наши пришли… (выдержки из «Черной книги»). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 10 жніўня 2020.
  19. «Zwischen sowjetischer Medizin und Volksdeutschtum: Der Internist Theodor Hausmann» 2016, с. 102f.
  20. а б Hausmann, Theodor Georg / Гаусман, Фёдор Оскарович Архівавана 13 студзеня 2020. у базе персанальных даных Саксонскай акадэміі навук (ням.)
  21. «Zwischen sowjetischer Medizin und Volksdeutschtum: Der Internist Theodor Hausmann» 2016, с. 103.
  22. Hausmann Th. Über Urobilin und seinen Nachweis mit Hülfe der Chloroformextraction des mit Kupfersulfat versetzten Harnes // Zeitscbr. f. experimented Patnologie u. Therapie. — 1913. — Т. Band XIII.
  23. Hausmann Th., Die polychemische Urobilinreaction, Ztechr. 1. klin. Med., B. XCIX, 1922
  24. а б Акадэмік ГАЎСМАН Фёдар Аскаравіч (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вопросы истории медицины и здравоохранения. Мн.: Полымя, 1968.
  • Зборнік прац прысвечаны 35-гадоваму юбілею заслужанага дзеяча навукі акадэміка Ф. А. Гаўсмана, дырэктара 2-ой тэрапеўтычнай клінікі Беларускага Медычнага Інстытута / Fertschrift für prof. Theodor Hausmann, mitglied D. Weissrussischen Akademie der wissenschaften. Т.1. Менск, 1934. — 287 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]